ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Прадпрымальнікі – за паэзію!
Дача маёй мары

Савет Еўропы: 65 гадоў інтэграцыі

Савет Еўропы: 65 гадоў інтэграцыі
Іншыя навіны

З 2 па 29 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная выстаўка "Савет Еўропы: 65 гадоў інтэграцыі", прысвечаная 65-годдзю заснавання Савета Еўропы.


Савет Еўропы з’яўляецца найстарэйшай у Еўропе міжнароднай, міжурадавай палітычнай арганізацыяй. Ён быў створаны на хвалі заклікаў да яднання Еўропы пасля Другой сусветнай вайны. Іскру еўрапейскага адзінства атрымалася распаліць Уінстану Чэрчылю сваёй прамовай у Цюрыху ў 1946 годзе. Выражаючы настроі пасляваеннай эпохі, ён гаварыў пра "Злучаныя Штаты Еўропы" і прапанаваў у якасці першага практычнага кроку ў гэтым напрамку стварыць нешта накшталт "Савета Еўропы".

Афіцыйнай датай стварэння арганізацыі лічыцца 5 мая 1949 года. У гэты дзень у Лондане быў прыняты яе Статут. Статут быў падпісаны дзесяццю дзяржавамі: Бельгіяй, Даніяй, Ірландыяй, Італіяй, Люксембургам, Нідэрландамі, Нарвегіяй, Вялікабрытаніяй, Францыяй і Швецыяй. Першая сесія Савета Еўропы (СЕ) адкрылася ў тым жа годзе ў Страсбургу (Францыя) – горадзе, які стаў афіцыйнай штаб-кватэрай арганізацыі. На сённяшні дзень членамі Савета Еўропы з’яўляецца 47 дзяржаў, у якіх пражывае больш за 800 мільёнаў чалавек.

Савет Еўропы быў створаны для:

  • абароны праў чалавека, умацавання парламенцкай дэмакратыі і забеспячэння вяршэнства закона;
  • дасягнення агульнаеўрапейскіх дамоўленасцей, што спрыяюць гарманізацыі сацыяльнай і юрыдычнай практыкі дзяржаў-членаў;
  • садзейнічання ўсведамленню народамі еўрапейскай самабытнасці і адзінства, якія засноўваюцца на агульнасці духоўных каштоўнасцей і прадугледжваюць захаванне і падтрыманне разнастайнасці культур.

Асноўнымі кіруючымі органамі Савета Еўропы з’яўляюцца: Камітэт міністраў, Парламенцкая асамблея, Кангрэс мясцовых і рэгіянальных улад Савета Еўропы і Сакратарыят.

У актыве Савета Еўропы – больш за 200 еўрапейскіх канвенцый і пагадненняў, якія маюць абавязковую юрыдычную сілу. Многія з іх адкрыты для падпісання дзяржавамі, што не ўваходзяць у арганізацыю. Гэтыя міжнародна-прававыя дакументы ахопліваюць шырокую праблематыку: ад праў чалавека да абароны інфармацыі і культурнага супрацоўніцтва і рэкамендацый урадам па выпрацоўцы палітыкі ў прававой сферы, а таксама ў сферы аховы здароўя, адукацыі, культуры і спорту. Самым значным дасягненнем Савета Еўропы з’яўляецца распрацоўка і прыняцце такіх важных прававых дакументаў, як Еўрапейская канвенцыя па абароне праў чалавека і асноўных свабод, Еўрапейская канвенцыя па прадухіленні катаванняў, Еўрапейская сацыяльная хартыя, Рамачная канвенцыя аб абароне нацыянальных меншасцей, Еўрапейская хартыя мясцовага самакіравання, Бернская канвенцыя, Еўрапейская культурная канвенцыя і інш.

Усе гэтыя дакументы прадстаўлены на выстаўцы, якая прапанавана увазе чытачоў. Экспазіцыя налічвае больш за 60 дакументаў. Вялікую частку экспазіцыі складаюць дакументы Савета Еўропы на рускай, англійскай, французскай і нямецкай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, брашуры, буклеты.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Савет Еўропы: гісторыя стварэння, структура, асноўныя мэты і задачы.
  • Абарона праў чалавека.
  • Заахвочванне сацыяльнай згуртаванасці і дэмакратычных каштоўнасцей.
  • Развіццё і ўмацаванне адукацыі і аховы здароўя.
  • Абарона навакольнага асяроддзя.
  • Развіццё культуры і захаванне культурнай спадчыны.

Прадстаўленая выстаўка будзе цікавая студэнтам, магістрантам, выкладчыкам сацыяльных і палітычных дысцыплін, спецыялістам у сферы міжнароднага права, сусветнай палітыкі, міжнародных адносін і праў чалавека, а таксама ўсім, хто цікавіцца працэсамі еўрапейскай інтэграцыі.

Карысныя спасылкі

Правы чалавека

Супрацоўніцтва ў прававой сферы

Культура, адукацыя, культурная спадчына

Навіны

Віртуальная чытальная зала прадстаўляе інфармацыйны рэсурс пра выдатнага ўраджэнца Беларусі

27 Сак 2020

Рэпертуар персанальных краязнаўчых рэсурсаў арганізацый – партнёраў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі папоўніўся віртуальным праектам “Жарэс Алфёраў: чалавек-легенда”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

30 сакавіка 1945 года. 41 дзень да Перамогі

30 Сак 2020

Узяцце Данцыга (Гданьска) і лісты-падзякі з Польскай рэспублікі. Падрыхтоўка тарфянікаў да сезону. Папаўненне ў Беларускім дзяржаўным музеі гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. Дыспут у чытальнай зале бібліятэкі Дома партыйнай асветы. Газеты: “Звязда” (№№ 58, 59), “Советская Белоруссия” (№№ 57, 58, 60), “Совецкая радзіма” (№ 49).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

29 сакавіка 1945 года. 42 дні да Перамогі

29 Сак 2020

У зводцы Саўінфармбюро. Рабочы план на пасяўную. Бібліятэкі Воранаўскага раёна. Газеты: “Ленінскі шлях” Горацкага раёна (№ 23), “Путь соціалізма” Воранаўскага раёна (№ 20).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

28 сакавіка 1945 года. 43 дні да Перамогі

28 Сак 2020

Узятыя Штрэлен і Рыбнік. Фаўстпатроны у Рыбніку. Заява Эйзенхаўэра. У Акадэміі навук БССР. Ганусаўская доследная станцыя. Газеты: “Звязда” (№ 57), “Советская Белоруссия” (№ 56).

Праект “100 дзён да Вялікай Перамогі. Па старонках беларускіх газет 1945 г.”

111