ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Алічбаваная гісторыя
Візіт дэлегацыі Народнай Рэспублікі Бангладэш

Першая сусветная вайна: памяць павінна жыць

Першая сусветная вайна: памяць павінна жыць
Іншыя навіны

Набліжаецца юбілей трагічнай падзеі: 28 ліпеня 2014 года спаўняецца 100 гадоў з пачатку аднаго з самых кровапралітных і маштабных узброеных канфліктаў у гісторыі чалавецтва – Першай сусветнай вайны.


Вялікая вайна стала шматнацыянальным горам: у ёй удзельнічалі 38 краін з 59 існаваўшых на той час незалежных дзяржаў. У выніку перасталі існаваць 4 імперыі: Расійская, Аўстра-Венгерская, Асманская і Германская. Загінула каля 10 мільёнаў вайскоўцаў, яшчэ больш – мірных жыхароў.

Беларусь была ў эпіцэнтры тых баёў, лінія фронту доўгі час праходзіла на нашай зямлі.

Гісторыкі, даследчыкі і проста неабыякавыя да гэтай тэмы людзі, якія сабраліся пад час пасяджэння круглага стала газеты “Звязда” і аналітычнага цэнтра ЕсооM, узгадалі трагічныя падзеі той вайны, абмеркавалі пытанні захавання гістарычнай памяці, адкрылі малавядомыя старонкі гісторыі...

Уладзімір Ліхадзедаў, гісторык, філакартыст, калекцыянер, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “За духоўнае адраджэнне”:
– … У Вілейцы мы сваімі сіламі аднавілі помнік 1812 года і побач плануем зрабіць помнік ахвярам Першай сусветнай вайны. Таксама ў перспектыве – адкрыццё на базе Заброддзя больш сур’ёзнага музея, дзе я прадстаўлю свае арыгінальныя фотаматэрыялы, якіх у мяне больш за 10 тысяч. Па гэтых фотаздымках можна вывучаць усю Першую сусветную вайну.

Да 90-годдзя заканчэння вайны я выпусціў вялікі альбом “Беларусь вачыма нямецкага салдата пад час Першай сусветнай вайны”. На дзіва, вялікім поспехам ён карыстаўся больш за мяжой, чым у Беларусі.

Да 100-годдзя пачатку вайны планую выпусціць вялікі двухтомнік, у якім будзе паказана менавіта Беларусь пад час вайны з двух бакоў – з расійскага і нямецкага: побыт, жыццё ў акопах, баявыя дзеянні, могілкі, Брэст-Літоўскі мір... Усё гэта будзе адлюстравана на фотаздымках – найбольш бесстаронніх сведках.

Падрабязней

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам