ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Экскурсія для выхаванцаў дзіцячага развіваючага цэнтра “Алёнка”
Што рабіць, калі мне пішацца?

Пагартаць лепшыя дзіцячыя кнігі і пакаштаваць печыва і напой ад Цёткі

Пагартаць лепшыя дзіцячыя кнігі і пакаштаваць печыва і напой ад Цёткі
Іншыя Навіны

Сёлета Прэмія Цёткі ператворыцца ў міні-фэст для дзяцей і дарослых.

6 красавіка з 12-й да 16-й гадзіны ў прасторы ОК16 можна будзе пагуляць і паразмаўляць, паглядзець спектакль і паслухаць музыку, пачаставацца печывам і напоем ад Цёткі. Таксама можна будзе пагартаць і набыць намінаваныя на прэмію кнігі ды іншыя дзіцячыя беларускамоўныя выданні. Уваход вольны.

Свята пройдзе ў межах Фестывалю інтэлектуальнай кнігі “Прадмова”.

12:10–13:10 – дыскусія на тэму сучаснай беларускай дзіцячай ілюстрацыі (Кацярына Дубовік, Вольга Кузьміч, Павел Татарнікаў, мадэратарка Юля Цімафеева);

13:30–14:15 – спектакль “Мама Му паранілася” ад тэатрыка лялек “Лямцавая Батлейка” (партнёр “Будзьма беларусамі”);

14:30 – цырымонія ўганаравання лаўрэатаў Прэміі Цёткі;

15:00 – 16:50 – музычны сэт ад Эрыка Арлова-Шымкуса.

Цягам усяго міні-фэсту будуць адбывацца розныя актыўнасці для дзяцей і не толькі: размалёўкі Піў.піў, майстар-клас ад лаўрэаткі 2018 года Лізаветы Лянкевіч, аздабленне пячэнек, гульня-віктарына і іншае.

Інфармацыя пра праграму міні-фэсту будзе абнаўляцца на старонцы падзеі ў Facebook, таксама за навінамі прэміі можна сачыць на сайце ciotka.by.

Прэмія ўручаецца ў дзвюх намінацыях: за найлепшы твор для дзяцей і падлеткаў і за найлепшае мастацкае афармленне. Кожны пераможца атрымае грашовую ўзнагароду, эквівалентную 2000 долараў.

Прэмія была заснаваная ў 2015 годзе Беларускім ПЭН-цэнтрам, фондам “Вяртанне” і Саюзам беларускіх пісьменнікаў. Папярэднія пераможцы прэміі: Надзея Ясмінска, аўтарка кнігі “Сем ружаў”, і Кацярына Дубовік — яе ілюстратарка, а таксама Уладзімір Арлоў і Павел Татарнікаў з кнігай "Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі", Валер Гапееў за кнігу "Мая мілая ведзьма" і Лізавета Лянкевіч за афармленне "Азбукі" Рыгора Барадуліна.

Крыніца: Новы час

Навіны

15–30 верасня 1944 года. На шляху да Вялікай Перамогі

24 Вер 2024

Працяг новага праекта Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне” прысвечаны 80-годдзю Перамогі савецкага народа над нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў Вялікай Айчыннай вайне. З канца ліпеня 2024-га па май 2025 г. на партале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне”

Новае выданне твораў Кузьмы Чорнага

24 Вер 2024

18 верасня супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі ўзялі ўдзел у прэзентацыі другога тома Збору твораў Кузьмы Чорнага, якое адбылося ў Інстытуце літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Зала дакументаў па мастацтве прапануе: рубрыка “Паштоўкі і плакаты з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі”

22 Вер 2024

Кожны дзень, праходзячы па калідорах бібліятэкі, мы і нашы чытачы любуемся творамі беларускіх жывапісцаў, скульптараў, майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.

Зала дакументаў па мастацтве прапануе...

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам