ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Блогер пра бібліятэку: чытайце пост у Livejournal
Пагартаць лепшыя дзіцячыя кнігі і пакаштаваць печыва і напой ад Цёткі

Экскурсія для выхаванцаў дзіцячага развіваючага цэнтра “Алёнка”

Экскурсія для выхаванцаў дзіцячага развіваючага цэнтра “Алёнка”
Іншыя навіны

23 сакавіка ў бібліятэцыі для вучняў дзіцячага развіваючага цэнтра “Алёнка” (г. Брэст) прайшла экскурсія “Славутыя імёны Бацькаўшчыны” па творчасці Марка Шагала.

Дзеці прыехалі ў Мінск для ўдзелу ў V Міжнародным конкурсе “Скрыжаванні. Мінск” і наведалі Нацыянальную бібліятэку Беларусі. Тэму экскурсіі госці выбралі не выпадкова – большасць з іх займаюцца выяўленчым мастацтвам.

Госці пазнаёміліся з архітэктурнымі асаблівасцямі “алмаза ведаў”, экспазіцыяй музея кнігі, мастацкім афармленнем інтэр'ераў будынка. Затым навучэнцаў і іх бацькоў чакаў інтэрактыўны занятак, прысвечаны Марку Шагалу. Дзеці пазнаёміліся з цікавымі фактамі аб вялікім земляку і выканалі творчыя заданні з дапамогай інтэрактыўнай панэлі. Таксама юныя мастакі распавялі пра сябе і прадэманстравалі некалькі альбомаў са сваімі работамі.

Скончылася экскурсія на агляднай пляцоўцы: на 22-м паверсе госці змаглі зрабіць замалёўкі наваколляў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – як яны ўбачылі іх з вышыні звыш 70 метраў.

Спадзяемся, што натхнілі рабят на творчасць, і чакаем усіх, хто цікавіцца мастацтвам, гісторыяй і літаратурай на экскурсіях з цыклу “Славутыя імёны Бацькаўшчыны”.

Матэрыял прадастаўлены экскурсійна-метадычным аддзелам.


Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам