ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Старонкі жыцця Максіма Горкага
“Мы павінны думаць аб узаемаразуменні”

Паэзія ў магілёўскіх тралейбусах

Паэзія ў магілёўскіх тралейбусах
Іншыя навіны

Па дарозе на працу падмацуйцеся... вершамі! У грамадскім транспарце абласнога цэнтра з'явіліся лісткі з вершамі беларускіх паэтаў.


Такую акцыю, якая ўжо мела месца ў буйных гарадах іншых краін, вырашылі правесці ў Магілёве з нагоды яго сёлетняга звання культурнай сталіцы Беларусі і СНД.

Грамадска-культурная кампанія "Будзьма беларусамі!" зрабіла такую прапанову, а Магілёўскі гарвыканкам яе падтрымаў. Такая прапаганда роднай мовы праз паэзію ў транспарце ўсім падаецца не лішняй.

Для акцыі выбралі дзясятак цікавых вершаў сучасных беларускіх паэтаў. Праз некалькі тыдняў іх мяркуецца замяніць творамі магілёўскіх аўтараў. Разглядаецца варыянт і агучвання вершаў. А пакуль магілёўцы маюць выбар – чытаць альбо не, і, здаецца, што ўсе з задавальненнем чытаюць.

Людзі ўспрымаюць вершы ў тралейбусах не толькі як магчымасць разагнаць сум у часе звыклай паездкі, але і як знак культурнага жыцця горада.

Крыніца: газета "Звязда"

Чытайце таксама:

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам