ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Кніжная кулінарыя
Міжнародны бібліятэчны форум “Бібліятэка ў развіцці культурнага патэнцыялу рэгіёна”

Новая мастацтвазнаўчая манаграфія – вынік дзесяцігадовай працы

Новая мастацтвазнаўчая манаграфія – вынік дзесяцігадовай працы
Іншыя навіны

Багата ілюстраваная манаграфія беларускага гісторыка мастацтва Галіны Аляксандраўны Флікоп-Світы “Іканастасы і алтары грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі VII – першай трэці ХIХ стагоддзя”, якая выйшла ў выдавецтве “Беларуская навука”, была прадстаўлена чытачам 28 кастрычніка ў “Акадэмкнізе”. На сустрэчу з даследчыцай прыйшлі прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі, літаратары, вернікі розных канфесій, якія атрымалі каштоўнае выданне з дароўнымі надпісамі.

Ураджэнка горада Ліды і выпускніца БДУКіМ па спецыяльнасці “Мастак народных рамёстваў” Галіна Флікоп-Світа шмат гадоў даследуе рэлігійнае мастацтва, іканаграфію ўніяцкіх храмаў Беларусі. Яна з’яўляецца аўтарам больш за 50 навуковых прац.

У 2014 годзе спадарыня Галіна абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Мастацкія і іканаграфічныя асаблівасці іканапісу грэка-каталіцкіх храмаў Беларусі ХVIII – першай паловы ХIХ стагоддзя”. Новая кніга з’яўляецца падсумаваннем дзесяцігадовай навуковай працы. У ёй глыбей распрацаваны некаторыя аспекты папярэдняга даследавання, апісваюцца асаблівасці аздаблення сакральных аб’ектаў грэка-каталіцкіх храмаў.

“Як спадкаемца праваслаўнай традыцыі грэка-каталіцкая царква першапачаткова захоўвала адпаведны выгляд інтэр’ераў. Пасля інтэр’еры пачалі мяняцца, шмат дзе іканастасы зніклі, алтар стаў адкрытым, з’явіліся прысценныя алтары, назіраўся сінтэз традыцый, – пракаментавала змест новай кнігі Галіна Флікоп-Світа. – У многіх месцах суіснавалі і іканастасы, і прысценныя алтары. У кнізе разглядаецца, у якіх рэгіёнах якія тыпы алтароў прэваліравалі і ў чым былі іх асаблівасці”.

Другая частка кнігі прысвечана іканастасам, апісанню таго, якімі яны былі, якія абразы ў іх уваходзілі. Трэцяя частка выдання прысвечана непасрэдна прысценным алтарам, а таксама алтарнаму жывапісу і скульптурам, якія аздаблялі алтары.

У кнігу ўвайшлі матэрыялы экспедыцый аўтара па тэрыторыі Беларусі, фотаздымкі помнікаў мастацтва, якія знаходзяцца ў музейных зборах і маюць дачыненне да спадчыны грэка-каталіцкай царквы, а таксама вялікая колькасць здымкаў, зробленых супрацоўнікамі Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклора Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі. Супрацоўнікі музея Мікалай Мельнікаў і Уладзімір Карэлін выязджалі ў экспедыцыі пачынаючы з 1970-х гадоў і сабралі вялізны экспедыцыйны архіў. Яны збіралі матэрыялы больш за 50 гадоў і працягваюць працаваць і сёння. Тое, што можна было ўбачыць у храмах у 1970–80 гадах, ужо страчана.

Да кнігі зроблены электронны дадатак на дыску, дзе прадастаўлена інфармацыя пра 2 600 грэка-каталіцкіх храмаў, якія некалі існавалі на тэрыторыі Беларусі. Былі выкарыстаны пратаколы візітацый цэркваў, прыводзіцца апісанне інтэр’ераў. Ёсць асобны раздзел, прысвечаны саламяным царскім брамам і найлепшым узорам разьбярства.

Пры складанні кнігі выкарыстоўваліся дакументы з архіваў і музеяў Расіі, Літвы, Польшчы, Украіны, Аўстрыі, у якіх адлюстраваны стан каля 2 600 прыхадскіх, манастырскіх і кафедральных храмаў Вялікага Княства Літоўскага.

Кніга прызначана не толькі для мастацтвазнаўцаў, культуролагаў, рэлігіязнаўцаў, музейных супрацоўнікаў, краязнаўцаў, але і для усіх, хто цікавіцца айчыннай культурнай спадчынай.

Аўтар публікацыі: Эла Дзвінская, фота аўтара.

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам