3–4 лістапада ў Паўладары (Рэспубліка Казахстан) праходзіць Міжнародны бібліятэчны форум “Бібліятэка ў развіцці культурнага патэнцыялу рэгіёна”, арганізатарам якога з’яўляецца Паўладарская абласная ўніверсальная навуковая бібліятэка імя С. Тарайгырава.
Форум праводзіцца ў рамках святкавання 30-годдзя Незалежнасці Рэспублікі Казахстан і 125-годдзя Паўладарскай абласной універсальнай навуковай бібліятэкі імя С. Тарайгырава.
Сёння ў мерапрыемстве ўзяла ўдзел загадчыца сектара навукова-даследчага аддзела бібліятэказнаўства Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Замаева з дакладам “Нацыянальная бібліятэка – сучасны інфармацыйны і сацыякультурны цэнтр”.
Нацыянальная бібліятэка Беларусі выказвае ўдзячнасць арганізатарам форуму, які даў магчымасць падзяліцца вопытам і новымі ідэямі.
Матэрыял пададзены навукова-даследчым аддзелам бібліятэказнаўства.