ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Прэмія беларускаму Перакладчыку
Божы дар Івана Кандрацьева

На Пісьмянковым лузе…

На Пісьмянковым лузе…
Іншыя навіны

На працягу двух дзён Касцюковіцкая зямля дыхала музыкай, паэзіяй і песняй. Тут прайшло III Абласное свята паэзіі і аўтарскай песні “Пісьмянкоў луг”.


У першы дзень свята для гасцей была арганізавана экскурсійная праграма “Па шляхах вядомых землякоў”. Маршрут экскурсіі праходзіў праз Касцюковіцкі краязнаўчы музей, літаратурны музей А. Куляшова ў аграгарадку Новыя Саматэвічы і Студзянецкую святую крыніцу.

Апошнім прыпынкам першага святочнага дня стаў гісторыка-культурны аб’ект “Пісьмянкоў луг” на беразе ракі Бесядзь у вёсцы Бялынкавічы, дзе адбыліся Пісьмянкоўскія чытанні. У мерапрыемстве ўзялі ўдзел ганаровыя госці свята: пісьменнікі-землякі, сваякі вядомых беларускіх творцаў, сталічныя літаратары, а таксама госці з Бранскай вобласці Расіі і Смаленшчыны. На свята ў родны кут завітаў пісьменнік-зямляк, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, ганаровы грамадзянін горада Касцюковічы Леанід Левановіч.

На сцэне – музычнае спаборніцтва паміж удзельнікамі конкурсу аўтарскай песні. Непадалёк – літаратурныя выстаўкі, якія таксама ацэньваліся прафесійным журы. Тут жа, на плошчы, размясцілі свае вырабы ўдзельнікі конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. У гарадскім скверы працавала дзіцячая пляцоўка. Маладыя выканаўцы дарылі слухачам песні, вершы і інструментальныя кампазіцыі. У канцэртнай праграме “Галасы Прыбяседдзя” сваё майстэрства прадэманстравалі ўдзельнікі мастацкай самадзейнасці Крычаўскага, Горацкага, Хоцімскага і Клімавіцкага раёнаў.

Вечарыну паэзіі “На таленты багатая зямля” чакалі з хваляваннем і надзеяй усе ўдзельнікі. Бо пасля тэматычнай часткі пачалася ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсаў.

Нечаканы і вельмі прыемны сюрпрыз для мясцовай паэтэсы Наталлі Азаранка падрыхтаваў старшыня Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Уладзімір Дуктаў, які абвясціў, што яна прынятая ў СПБ. Увечары касцюкаўчан чакаў яшчэ адзін музычны падарунак – паўтарагадзінны канцэрт калектыву “Гуляй, казак” з Мінска.

Аўтар публікацыі: Наталля Дробышава, намеснік дырэктара дзяржаўнай установы культуры “Цэнтралізаваная клубная сістэма Касцюковіцкага раёна”.

Крыніца: газета “Літаратура і мастацтва”

Чытайце таксама:

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам