ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Пажылыя людзі: рашэнне праблем, рэалізацыя магчымасцей
Фотавыстаўка “Каляровая Беларусь”

Музычны зборнік “Паэты жывуць у песнях”

Музычны зборнік “Паэты жывуць у песнях”
Іншыя навіны

Дыск "Паэты жывуць у песнях" стаў вынікам аднайменнага музычнага конкурсу, скіраванага на папулярызацыю беларускай літаратуры.


Конкурс, арганізаваны "Арт Сядзібаю" для беларускіх гуртоў, быў задуманы як спроба сабраць у адным альбоме песні беларускіх выканаўцаў, напісаныя на вершы класікаў і сучасных айчынных паэтаў.

– На жаль, моладзь слаба ведае творы беларускай класічнай літаратуры, у прыватнасці – паэзіі. Менавіта таму мы і вырашылі здзейсніць гэты праект, – зазначае арганізатар Эмілія Скарабагатая. – Слухаючы нашу складанку, беларусы не толькі пачуюць цудоўную музыку, але і вывучаць вершы нашых паэтаў.

З некалькі дзясяткаў дасланых песень галасаваннем слухачоў і журы былі абраны 16 лепшых твораў, якія і склалі дыск.

Зборнік "Паэты жывуць у песнях" (спампаваць адным файлам)

  1. VOLK – "О Беларусь, о чайка белая" (сл. В. Дайнэкі)
  2. Tesaurus – "Ерусалім" (сл. Р. Барадуліна)
  3. Bosae Sonca – "Псіхіятрычная" (сл. А. Сыса)
  4. "Нельга забыць" – "Масква – Вечнасць" (сл. У. Караткевіча)
  5. Bigi – "Можа быць" (сл. А. Плоткі)
  6. Leibonik – "Птэрадактыль" (сл. В. Лупасіна)
  7. "Сон-трава" – "Ты пакліч мяне" (сл. Я. Янішчыц)
  8. С. Макей – "Наша мова" (сл. А. Ставера)
  9. Т. Салаўёва – "Парыжанін" (сл. В. Куставай)
  10. Раман Яраш & Цімур Рэйзіс – "Рыбіна" (сл. А. Разанава)
  11. Фёдар ДАРАФЕЙ Жывалеўскі – "У храме незямным" (сл. Н. Арсенневай)
  12. The Road Dogs – "I’m Belarusman" (сл. Я. Купалы)
  13. Sprat – "Беларускае сэрца" (сл. Л. Геніюш)
  14. vs(rip) – "Быў. Ёсць. Буду" (сл. У. Караткевіча)
  15. M.G. – "К чорту гарэлку" (сл. Л. Геніюш)
  16. Wartha – "Паўстань" (сл. Я. Купалы)

Крыніца: "Арт Сядзіба"

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам