ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Пясняр рускай тэмы
Музычны зборнік “Паэты жывуць у песнях”

Пажылыя людзі: рашэнне праблем, рэалізацыя магчымасцей

Пажылыя людзі: рашэнне праблем, рэалізацыя магчымасцей
Іншыя навіны

З 30 верасня па 18 лістапада ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) арганізавана выстаўка “Пажылыя людзі: рашэнне праблем, рэалізацыя магчымасцей”, прысвечаная Міжнароднаму дню пажылых людзей.


Гэты Дзень быў абвешчаны на 45-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН (рэзалюцыя 45/106) 14 снежня 1990 года і штогод адзначаецца 1 кастрычніка.

Мэтай яго правядзення з’яўляецца прыцягненне ўвагі грамадскасці да праблем людзей пажылога ўзросту, пытанняў дэмаграфічнага старэння грамадства ў цэлым, а таксама да магчымасці паляпшэння якасці жыцця людзей сталага ўзросту і іх удзелу ў грамадскім, эканамічным, культурным і духоўным жыцці грамадства.

За апошнія дзесяцігоддзі састаў насельніцтва свету рэзка змяніўся. Па даных ААН, з 1950 па 2010 год, працягласць жыцця зямлян павялічылася з 46 да 68 гадоў і, як прагназуецца, дасягне 81 года да канца XXI стагоддзя. На сённяшні дзень у свеце налічваецца амаль 700 мільёнаў чалавек, узрост якіх больш за 60 гадоў. Да 2050 года колькасць такіх людзей дасягне двух мільярдаў і будзе складаць больш за 20 працэнтаў насельніцтва свету, і ўпершыню за ўсю гісторыю чалавецтва людзей ва ўзросце за 60 гадоў на зямлі будзе больш, чым дзяцей. Па далейшых прагнозах вучоных, у 2150 годзе да пажылых можна будзе аднесці ўжо трэцюю частку насельніцтва планеты.

Імклівае старэнне насельніцтва і пастаяннае павелічэнне працягласці жыцця ва ўсім свеце паставіла перад міжнароднай супольнасцю новыя задачы і прывяло да прыняцця планаў, стратэгій і праграм, накіраваных на ліквідацыю перашкод на шляху да паўнавартаснага ўдзелу пажылых людзей у жыцці грамадства і забеспячэнне абароны іх праў і годнасці. У 1982 годзе ў Вене адбылася першая Сусветная асамблея па праблемах старэння, дзе быў прыняты Міжнародны план дзеянняў, які вызначаў падыходы міжнароднай супольнасці да праблемы старэння. У 1991 годзе Генеральная Асамблея прыняла Прынцыпы ААН адносна пажылых людзей (рэзалюцыя 46/91), у якіх былі замацаваны такія правы пажылых людзей, як права на незалежнасць, удзел, догляд, рэалізацыю ўнутранага патэнцыялу і годнасці. Глабальныя мэтавыя паказчыкі ў сферы старэння да 2001 года, прынятыя ў 1992 годзе, і Дэкларацыя па праблемах старэння 1992 года яшчэ больш паглыбілі разуменне міжнароднай супольнасцю асноўных патрабаванняў для забеспячэння дабрабыту пажылых людзей.

У 2002 годзе ў Мадрыдзе адбылася другая Сусветная асамблея па праблемах старэння, пад час работы якой была прынята Палітычная дэкларацыя і перагледжаны і нанова зацверджаны Міжнародны план дзеянняў па праблемах старэння. У Палітычнай дэкларацыі дзяржавы-члены пацвердзілі сваю прыхільнасць справе заахвочвання і абароны праў чалавека і заклікалі выкараніць дыскрымінацыю, зняважлівае стаўленне, жорсткасць і насілле адносна пажылых людзей. У Мадрыдскім міжнародным плане дзеянняў былі прадугледжаны новыя меры ў сферы забеспячэння занятасці пажылых людзей, павелічэння іх даходаў, паляпшэння медыцынскага абслугоўвання, адукацыі і сацыяльнага забеспячэння, а таксама падкрэслівалася важнасць удзелу пажылых людзей у працэсах прыняцця рашэнняў на ўсіх узроўнях. Мадрыдскі план стаў кіраўніцтвам для распрацоўкі стратэгій і праграм на нацыянальным узроўні і стымуляваў распрацоўку нацыянальных і рэгіянальных планаў.

Прапанаваная тэматычная выстаўка заклікана прыцягнуць увагу чытача да праблем людзей пажылога ўзросту, іх індывідуальных і сацыяльных запатрабаванняў, павысіць узровень інфармаванасці грамадскасці па праблеме дэмаграфічнага старэння грамадства.

Выстаўка ўключае наступныя тэматычныя раздзелы:

  • Міжнародныя дакументы, накіраваныя на ажыццяўленне ўсіх правоў і асноўных свабод пажылых людзей.
  • Удзел пажылых людзей у эканамічным, палітычным і сацыяльным жыцці грамадства.
  • Медыцынская дапамога, падтрымка і сацыяльная абарона пажылых людзей.
  • Дэмаграфічнае старэнне грамадства: статыстычныя даныя.
  • Пажылыя людзі ў Рэспубліцы Беларусь.

Экспазіцыя налічвае каля 70 дакументаў, вялікую частку якіх складаюць дакументы міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН.

Выстаўка будзе цікавая сацыёлагам, супрацоўнікам розных органаў дзяржаўнага кіравання, сацыяльным работнікам, выкладчыкам і студэнтам вышэйшых навучальных устаноў, а таксама ўсім, хто цікавіцца сучаснымі сацыяльнымі і дэмаграфічнымі праблемамі.

Спіс літаратуры

Карысныя спасылкі

Дакументы

Дэкларацыі і іншыя інструменты

Дадатковыя дакументы

Навіны

Зала дакументаў па мастацтве прапануе:  рубрыка “Асобы. Даты. Падзеі”

18 Кра 2024

Для наведвальнікаў залы мастацтваў (пам. 306) у межах пастаяннай рубрыкі “Асобы. Даты. Падзеі” падрыхтавана новая кніжная экспазіцыя “У казачным кругазвароце Валянціны Шобы”, прымеркаваная да 60-годдзя гродзенскай мастачкі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У бібліятэцы адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя"

17 Кра 2024

16 красавіка ў дзень 90-годдзя з дня заснавання звання "Герой Савецкага Саюза" ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар "Імёны Герояў бессмяротныя", прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Вялікай Айчыннай вайне.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Патрыятычны дэсант мінскіх школ у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

15 Кра 2024

11 красавіка для навучэнцаў 6-х і 10–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (6 кл.), “Воіны-інтэрнацыяналісты ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” (10 кл.), “Брэсцкая крэпасць-герой” (11 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прапануем новую віртуальную кніжную выставу “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”

17 Кра 2024

Віртуальны цэнтр па дзейнасці міжнародных арганізацый прапануе віртуальную кніжную выстаўку “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаную Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Віртуальныя выстаўкі

Бібліятэкарам