ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
“Іліяда” Гамера ў Беларусі!
У Мінск прыедуць “Іліяда” на папірусе і найстаражытнейшыя фрагменты Бібліі

“Міцкевіч яднае”: беларуска-польска-літоўскія чытанні ў Мінску

“Міцкевіч яднае”: беларуска-польска-літоўскія чытанні ў Мінску
Іншыя навіны

З нагоды 220-годдзя Адама Міцкевіча, якое святкуецца сёлета, Польскі Інстытут у Мінску і Беларускі Фонд Культуры ладзяць Чытанні з “Пана Тадэвуша”.

Litwo! Ojczyzno moja!..
Літва! Ты, як здароўе ў нас, мая Айчына!..
Lietuva! Mano gimtinė!..

Як часта ўсплываюць гэтыя словы ў галаве? У сэрцы? Як яны будзяць успаміны, натхняюць, заклікаюць да дзеянняў, вяртаюць нас да Радзімы, да крыніц, да саміх сябе?

Кожны можа далучыцца і публічна прачытаць абраны кавалак разам з дыпламатамі, літаратарамі, перакладчыкамі, мастакамі, дзеячамі беларускай, польскай і літоўскай культур, а таксама ўсімі, каму блізкая спадчына геніяльнага Адама Міцкевіча, славутага сына Польшчы, Беларусі і Літвы.

Чытаць паэму можна будзе на адной з трох моў: у арыгінале на польскай мове і ў перакладах на беларускую і літоўскую мовы. Для ўдзелу ў Чытаннях неабходна прайсці папярэднюю рэгістрацыю.

Тэатралізаваную частку ладзіць “Тутэйшы тэатр” (рэжысёр – Андрэй Саўчанка).

Музыка – Сяржук Доўгушаў і Канстанцін Яськоў.

Выканаўцы – гурт „Vuraj”.

Чытанні адбудуцца 22 верасня 2018 года з 15-ай да 18-ай гадзіны ў Доме Дружбы (Мінск, вул. Захарава, 28).

Уваход вольны!

Крыніца: Новы час

Чытайце таксама:
Завоссе – малая радзіма Адама Міцкевіча

Навіны

Аб ролі СМІ ў папулярызацыі культурных каштоўнасцей – адкрыты дыялог з міністрам культуры

6 Май 2024

6 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася традыцыйная сустрэча міністра культуры Рэспублікі Беларусь Анатоля Маркевіча з прадстаўнікамі сродкаў масавай інфармацыі, прысвечаная Дню друку і Дню работнікаў радыё, тэлебачання і сувязі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам