ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Скруткі і кодэксы Кнігі кніг
“Міцкевіч яднае”: беларуска-польска-літоўскія чытанні ў Мінску

“Іліяда” Гамера ў Беларусі!

“Іліяда” Гамера ў Беларусі!
Іншыя навіны

Арыгінал Гамера ў Беларусі. Яго “Іліяда” цяпер знаходзіцца ў Нацыянальнай бібліятэцы.

Напярэдадні позна вечарам рэйсам з Франкфурта прызямліўся асабліва каштоўны груз – шэдэўры сусветнай кніжнай спадчыны. Рарытэты суправаджалі давераныя асобы ўладальнікаў. Большасць з іх будуць прадстаўлены публіцы ўпершыню. Пра існаванне многіх экспанатаў даследчыкі і не ведалі. Перагаворы ішлі больш за год. Каля сотні экзэмпляраў у Беларусь дастаўляюцца часткамі з розных кантынентаў. Самыя цэнныя (коштам некалькі мільёнаў еўра) ужо ў нас. Усе іх можна будзе ўбачыць на выстаўцы “Беларусь і Біблія”. Яшчэ ніколі і нідзе ў Еўропе ў адным месцы не выстаўлялася такая колькасць кніжных помнікаў.

Алесь Суша, намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі:

“Пераважна гэта прыватныя зборы. Гэта не дзяржаўныя закрытыя калекцыі або ўсім добра вядомыя экспанаты сусветнай значнасці, гэта ўнікумы, якія нярэдка да гэтага часу ніхто не бачыў. На выстаўцы будзе магчымасць убачыць каштоўныя помнікі, якім некалькі тысяч гадоў і якія маюць каштоўнасць у дзясяткі мільёнаў еўра за кожную адзінку. Абсалютна непаўторная, унікальная выстаўка, і я да гэтага часу не веру, што мы маем гэта ў Беларусі”.

Выстаўка адкрыецца 20 верасня. Кніжныя шэдэўры будуць знаходзіцца ў Беларусі месяц. Звычайна яны экспануюцца не больш за два тыдні. Пасля Мінска частка калекцыі адправіцца ў Расію. Сусветная кніжная спадчына будзе прадстаўлена ў піцерскім Эрмітажы.

Глядзіце відэасюжэт на сайце Белтэлерадыёкампаніі.

Крыніца: Белтэлерадыёкампанія

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам