ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Здрада або змены: пабудова адносін паміж мужчынам і жанчынай
Гісторыі сям'і: даследаванне адносін у сістэме роду

Міністэрствы інфармацыі і культуры Беларусі маюць намер прапагандаваць друкаваную кнігу

Міністэрствы інфармацыі і культуры Беларусі маюць намер прапагандаваць друкаваную кнігу
Іншыя навіны

Пра гэта заявіла першы намеснік міністра інфармацыі Лілія Ананіч на калегіі Міністэрства культуры, прысвечанай выкананню галіновай праграмы па захаванні і развіцці культуры на 2006–2010 гг. і задачам сферы культуры на 2011 г.


Першы намеснік міністра выказала ўдзячнасць Мінкультуры за тое, што культурная ніва за мінулы год стала больш цікавай, змястоўнай, і адзначыла, што айчынныя сродкі масавай інфармацыі заўсёды дэманструюць усё лепшае, што ёсць у сферы культуры. Пры гэтым Лілія Ананіч са шкадаваннем канстатавала, што ў мінулым годзе ў Беларусі было выдадзена толькі 11 тыс. назваў кніг тыражом 44 млн экзэмпляраў, што на 14–15 працэнтаў менш, чым у 2009 годзе. “Цікавасць грамадства да друкаванай кнігі знізілася, зменшыўся попыт, што прывяло да такіх паказчыкаў”, – растлумачыла яна.

Міністэрства інфармацыі з дапамогай Міністэрства культуры мае намер прапагандаваць друкаваныя выданні. Так, работа ў падтрымку друкаванай кнігі разгорнецца ўжо на Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўцы-кірмашы, якая адкрыецца 9 лютага. “Гэта наш агульны ўклад у развіццё духоўнасці", – падкрэсліла Лілія Ананіч.

Міністр культуры Павел Латушка ў сваю чаргу падзякаваў за супрацоўніцтва Міністэрству інфармацыі і нагадаў пра некалькі праектаў, рэалізаваных Мінкультуры сумесна са СМІ. Сярод іх – фестывалі “Славянскі базар у Віцебску” і “Уладзімір Співакоў запрашае”, “Вечары ў Мірскім замку”.

Крыніца: Газета "Звязда"

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам