9 лютага ў 18.30 у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках праекта “Кропка Адліку” адбудзецца інфармацыйна-пазнавальная праграма “Здрада або змены: пабудова адносін паміж мужчынам і жанчынай”.
Асноўная тэма абмеркавання – псіхалогія жыцця.
На мерапрыемстве будуць разгледжаны наступныя пытанні:
- З чаго пачынаецца здрада?
- Калі важны разрыў адносін?
- Як, перажыўшы здраду, жыць далей?
У гасцях – практыкуючы псіхолаг, аўтар трэнінгаў па партнёрскіх адносінах Вольга Панова.
Запрашаюцца чытачы і супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі.
Праграма пройдзе ў галерэі “Лабірынт” (3-ці паверх). Уваход правы бакавы, з боку рэстарана “Мегаполіс”.
Мерапрыемства платнае – 2 500 руб. Аплата ў касе бібліятэкі (кіёск, цэнтральны ўваход).
Кантактныя тэлефоны: 266-37-37, 293-27-56; МТС (8 029) 7-725-752.