ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Здрада або змены: пабудова адносін паміж мужчынам і жанчынай
Здрада або змены: пабудова адносін паміж мужчынам і жанчынай

Прэзентацыя інвестыцыйных праектаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Іншыя навіны

11 лютага а 11-й гадзіне ў межах XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу “Кнігі Беларусі – 2011” на стэндзе Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбудзецца прэзентацыя інвестыцыйных праектаў у галіне захавання і папулярызацыі нацыянальнай кніжнай спадчыны.


Нацыянальная бібліятэка Беларусі як найбуйнейшая навуковая бібліятэка рэспублікі прадставіць свой вопыт навукова-выдавецкай і праектнай дзейнасці ў галіне захавання і папулярызацыі кніжнай спадчыны Беларусі. Значнасць вынікаў дзейнасці бібліятэкі тлумачыцца тым, што яна мае місію збіраць, захоўваць і даваць у карыстанне грамадству самы вялікі ў краіне ўніверсальны кніжны фонд, у тым ліку самы буйны збор рукапісаў, старадрукаў і рэдкіх выданняў.

Багацце кніжнай спадчыны ў зборах Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі падштурхнула да больш цеснага супрацоўніцтва з ёю не толькі такія ўплывовыя міжнародныя арганізацыі, як ЮНЕСКА, але і камерцыйныя структуры, прадстаўнікі якіх, як плануецца, таксама выступяць падчас прэзентацыі.

Адным з апошніх праектаў, вынікі якога прэзентуюцца на міжнароднай кніжнай выстаўцы, стала падрыхтоўка і выданне серыі календароў, якія шматбакова рэпрэзентуюць багацце і разнастайнасць кніжнай спадчыны Беларусі. Іх выпуск – вынік працяглай сумеснай працы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі і Белінвестбанка. У выдадзенай серыі календароў праз даўнюю беларускую кнігу ярка і шматгранна паказаны вобраз нашай краіны – дзяржавы, скіраванай на найноўшыя тэхнічныя і навуковыя дасягненні (што бачна ў спадчыне першадрукароў Ф. Скарыны, І. Фёдарава, П. Мсціслаўца і інш.), з высокім узроўнем адукаванасці (беларускія навуковыя і асветніцкія выданні), прававой (вядомыя на ўсю Еўропу помнікі права) і верацярпімай (найпрыгажэйшыя выданні розных канфесій).

Безумоўна, падрыхтоўка і выпуск серыі календароў стане асновай для шматгадовага плённага супрацоўніцтва ўстаноў культуры і банкаўскіх структур нашай краіны па захаванні і папулярызацыі нацыянальнай культурнай спадчыны.

У працяг паспяхова рэалізаванага праекта Нацыянальная бібліятэка Беларусі падрыхтавала цэлы шэраг інвестыцыйных праектаў, скіраваных на захаванне і папулярызацыю кніжнай спадчыны Беларусі. Зацікаўленасць у сумеснай дзейнасці ў гэтым напрамку выказана шэрагам бібліятэк, музеяў і архіваў краіны, а таксама ўстановамі навукі і адукацыі, выдаўцамі і камерцыйнымі структурамі. Падчас XVIII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу адбудзецца першая прэзентацыя поўнага комплексу інвестыцыйных праектаў.

XVIII Мінская міжнародная кніжная выстаўка-кірмаш “Кнігі Беларусі – 2011” працуе ў Нацыянальным выставачным цэнтры БелЭКСПА па адрасе: г. Мінск, вул. Я. Купалы, 27.

Тэлефон для даведак: 293-27-67.
www.nlb.by
Е-mail: pr@nlb.by

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам