9 лютага ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках праекта “Кропка Адліку” адбылася інфармацыйна-пазнавальная праграма “Здрада або змены: пабудова адносін паміж мужчынам і жанчынай”.
Госць праграмы – псіхолаг, аўтар трэнінгаў па партнёрскіх адносінах Вольга Панова раскрыла для ўдзельнікаў наступныя пытанні:
- З чаго пачынаецца здрада?
- Калі важны разрыў адносін?
- Як, перажыўшы здраду, жыць далей?