ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
31 сакавіка 1945 года. 39 дзён да Перамогі
30 сакавіка 1945 года. 40 дзён да Перамогі

Літаратуратэрапія ў час паляндры

Літаратуратэрапія ў час паляндры
Іншыя Навіны

Ці можа дапамагчы рэальны мінулы ці ўяўны літаратурны досвед нам, сучасным, у разуменні і пражыванні новай паляндры – каранавіруса? Так, напрыклад, французы, італьянцы, бельгійцы перачытваюць А. Камю: як толькі абвясцілі пра новы вірус, узняўся продаж эсэ А. Камю "Паляндра". А што могуць пачытаць беларусы?

Вядома, таксама французскага класіка. Заўсёды не позна вярнуцца да "Чарнобыльскай малітвы" С. Алексіевіч, хоць чытачы заўсёды жадаюць простых алюзій на сучаснасць, а ў творы беларускі няма паралеляў з каранавірусам. Хаця нябачнасць ворага-віруса, які падкрадваецца неўпрыкмет, і часцяком бездапаможнасць медыцыны перад новай пошасцю можна параўнаць з падобным уздзеяннем радыяцыі. Цікавы досвед чалавецтва ў экстрэмальны час дзіўнай эпідэміі слепаты прапанаваў у 1995 годзе Ж. Сарамага ў "Эсэ аб слепаце".

Навуковая фантастыка, фэнтэзі яшчэ смялей ахопліваюць і ўяўляюць свет у час розных вірусаў накшталт паляндры: амерыканцы Колі Уіліс ("Вялікая кніга") і Роберт Сільверберг ("Дзверы сусветаў"), а брытанец Кен Фолет ("Бясконцы свет") прапануюць вусцішныя сітуацыі сутыкнення чалавецтва з паляндрай. Але гэта не толькі жуда і вынішчэнне чалавецтва, пісьменнікі пакідаюць надзею: застаюцца ацалелыя, імунізаваныя, якія прапануюць розныя стратэгіі і сродкі, каб перамагчы хваробу. Таму чытанка, можа, і не з вясёлых у час каранавіруса, але ў фінале цалкам апраўданая і жыццясцвярджальная.

Але не толькі сучаснікі цікавяцца сітуацыяй сутыкнення з пошасцю – так дзвесце і сто год таму пісьменнікаў ужо турбавала будучыня Зямлі. Варта прыгадаць Мэры Шэлі з яе апакаліптычным раманам "Апошні чалавек" (1826) і Джэка Лондана з постгістарычным раманам "Пунцовая паляндра" (1912).

У недаацэненым, актуалізаваным са спазненнем (хіба ў сярэдзіне 20 ст.) рамане Мэры Шэлі вабіць перадусім аспект вусцішнай філасофскай казкі, гісторыі пра свет, які завершыцца ў 2100 і стане годам апошняга чалавека. Паляндра з глыбіні часу вяртаецца і кладзе канец адвечным спрэчкам і войнам людзей. Але паляндра, як і любая іншая пошасць, не вынішчае цалкам, а толькі паляндруе і страшэнна мінімізуе асабліва чалавечы від. У філасофскай казцы чытаецца таксама экалагічнае тлумачэнне пошасці і бачыцца песімістычны і нават нігілісцкі след першых англійскіх рамантыкаў наогул. Мажліва, гэта не найлепшы твор пісьменніцы, аднак у ім спазнаецца эрудыцыя і рэальная заклапочанасць будучыняй.

Куды больш аптымістычным, хоць і вельмі вусцішным у апісанні мору з'яўляецца Лонданава "Пунцовая паляндра". Сто год таму аўтар уявіў, як у 2013 годзе пунцовая паляндра вынішчыць амаль усю планету, амаль усе 8 мільярдаў людзей загінуць містычным і крывавым чынам. Адныя ацалелыя – імунізаваныя – пачнуць нанова ствараць чалавецтва, забыўшы і згубіўшы мінулы досвед, паўтараючы ўсё тыя ж памылкі, звязаныя са сквапнасцю, гвалтоўнасцю, жаданнем улады ігнараваннем простых сацыяльных законаў салідарнасці і падтрымкі. Галоўны герой, адзін з ацалелых зямлянаў, не аднойчы паўтарае, наколькі крохкае жыццё. І толькі паляндра дазволіла зразумець гэта канчаткова: "Дзесяць тысяч год культуры і цывілізацыі зніклі вокамгненна, як шума…"

Узгаданы вышэй А. Камю, няма сумневу, бліжэй за ўсіх падышоў да філасофска-мастацкага трактавання тэмы. Гэтая пошасць страшная для Камю не толькі фізічнымі наступствамі, але псіхалагічнымі, сімвалічнымі, ідэалагічнымі. Дарэчы, аўтар апісвае як масавы псіхоз пэўнай часткі людзей, што праяўляецца ў скупліванні ўсіх крупаў, кансерваў ці паперы да прыбіральні, так і геройства лекараў, валанцёраў, навукоўцаў, якія спрабуюць выратаваць жыцці, працуюць, кантактуюць з інфіцыраванымі. Гэта дваістасць сітуацыі штурхае яго сказаць: "У самы мор разумееш адно: у чалавеку больш захапляльнага, чымся брыдаснага". Яшчэ большая актуальнасць тэксту А. Камю палягае ў тым, што ён вучыць нас перамагаць страх, мітрэнгу і перагледзець стаўленне да жыцця, а таксама часам свае эгаісцкія і індывідуалісцкія завядзёнкі, якія якраз і раз’ядноўваюць нас, робячы лёгкай здабычай любой пошасці.

Такім парадкам, пакуль медыцына выпрацоўвае імунную сываратку ці іншы сродак ад каранавіруса, літаратура як велізарнае сховішча рэцэптаў ад усякай пошасці, назапашаных рознымі культурамі і мовамі, таксама можа быць карыснай. Бо яна мае гэты дзіўны рэсурс – дапамагаць псіхалагічна, не кідацца ў роспач і спраўляцца з чарговымі эпідэміяй і стрэсам.

Крыніца: Новы час

Чытайце таксама:

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам