ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
З глыбінь перажытага
6 красавіка 1945 года. 33 дні да Перамогі

Купалаўскі тэатр працягне анлайн-паказы архіўных спектакляў і творчых вечароў артыстаў

Купалаўскі тэатр працягне анлайн-паказы архіўных спектакляў і творчых вечароў артыстаў
Іншыя Навіны

“Купалаўскі дома” – гэта паказы спектакляў з архіва тэатра, творчых вечароў нашых артыстаў, сустрэч, святочных мерапрыемстваў і іншых відэазапісаў, якімі мы з любоўю і ўдзячнасцю гатовыя з вамі падзяліцца.

Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы з 27 сакавіка па 2 красавіка правёў “Тыдзень Купалаўскага online”. На працягу тыдня гледачы ўбачылі чатыры рэпертуарныя спектаклі Купалаўскага тэатра дзякуючы прамой трансляцыі і інтэрнэт-рэсурсам. Агульная колькасць гледачоў усіх чатырох паказаў за тыдзень склала больш за 40 000 чалавек з Еўропы, Амерыкі, Азіі, Афрыкі. Падтрымку акцыі аказалі Міністэрства замежных спраў Беларусі і пасольства Беларусі за мяжой.

З улікам вялікай папулярнасці праекта і станоўчых водгукаў з боку аматараў тэатральнага мастацтва Купалаўскі тэатр працягвае заставацца са сваімі гледачамі на сувязі. “Мы вельмі ўдзячныя ўсім аматарам тэатральнага мастацтва за такую ўвагу да нашых спектакляў і за тое, што многія з іх застаюцца з намі побач, нават у адсутнасць магчымасці наведаць тэатр”. Купалаўскі тэатр пашырае сваю прысутнасць у інтэрнэт-прасторы і анансуе новы праект “Купалаўскі дома” – гэта паказы спектакляў з архіва тэатра, творчых вечароў нашых артыстаў, сустрэч, святочных мерапрыемстваў і іншых відэазапісаў, якімі мы з любоўю і ўдзячнасцю гатовыя з вамі падзяліцца.

Расклад найбліжэйшых паказаў:

5.04 – спектакль-капуснік “жАрт to you” (2016 год)

7.04творчы вечар Заслужанай артысткі Рэспублікі Беларусь Тамары Міронавай (з архіва Белтэлерадыёкампаніі)

tamara-mironava.jpg

8.04 – спектакль “Офіс”, Інгрыд Лаўзунд (рэж. Кацярына Аверкава)

10.04 – спектакль “Хам”, Эліза Ажэшка (рэж. Аляксандр Гарцуеў)

Прагляд даступны абсалютна бясплатна і без тэрытарыяльных абмежаванняў. Спасылка на прагляд будзе адкрыта на сайте kupalauski.by і ў сацыяльных сетках тэатра з 18.00 у дзень паказу да 18.00 наступнага дня.

За анонсамі наступных паказаў сачыце на сайце kupalauski.by і ў сацыяльных сетках тэатра.

Крыніца: Наша ніва

Навіны

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Віншуем з юбілеем Наталлю Паўлаўну Алейнікаву!

18 Вер 2024

Наталля Паўлаўна, прыміце ад усяго калектыву Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі віншаванні з цудоўнай юбілейнай датай! Моцнага здароўя на доўгія гады, невычэрпнага жаночага шчасця, багацця, цяпла ў доме і гармоніі ў душы. Няхай усё складаецца ўдала і гарманічна, жыццё будзе напоўнена яркімі фарбамі і толькі добрым настроем! Хай блізкія акружаюць клопатам і любоўю, спраўджваюцца самыя смелыя і грандыёзныя мары.

Партрэты: гісторыя бібліятэкі ў асобах

Уладар дзіцячых мар

17 Вер 2024

Юбілейная кніжная выстаўка “Уладар дзіцячых мар”, прысвечаная 75-годдзю беларускага пісьменніка Аляксея Мікалаевіча Якімовіча, праходзіць з 17 верасня па 20 кастрычніка ў зале беларускай літаратуры (пам. 205).

Кніжныя выстаўкі

Назаўжды разам!

17 Вер 2024

17 верасня 1939 года – найважнейшы дзень у гісторыі беларускага народа. Менавіта тады пачаўся вызваленчы паход Чырвонай арміі, які дапамог працоўным Заходняй Беларусі зліцца з БССР. Ажыццявілася запаветная мара беларускага народа зноў стаць адзіным цэлым.

Выставачныя мультыпраекты

Бібліятэкарам