ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Кнігі ў дар бібліятэкам адукацыйных устаноў
Электронныя рэсурсы ProQuest у віртуальнай чытальнай зале

“Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”: знаёмства з кнігай Віктара Хурсіка

“Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”: знаёмства з кнігай Віктара Хурсіка
Іншыя навіны

“Vale!” – што ў перакладзе на беларускую мову значыць “Бывайце!”

Так развітвалася легендарная беларуская мецэнатка Магдалена Радзівіл. Так называецца нечаканая і багатая на факты кніга пра яе слаўны лёс. Сучасны беларускі гістарычны пісьменнік Віктар Хурсік зрабіў выразную спробу праліць святло на лёс чалавека, на лёс жанчыны з роду Завішаў, якая была мецэнаткай, грамадскім дзеячам на рубяжы XIX – XX стагоддзяў, якая спрыяла выхаду ў свет беларускіх кніг. І сярод іх – зборнік неўміручай паэзіі нашага класіка Максіма Багдановіча “Вянок”. А яшчэ ж быў удзел у стварэнні беларускіх школак, беларускага перыядычнага друку. Яшчэ яна дапамагала развіццю беларускамоўнага касцёла.

Варта заўважыць, што для стварэння паўнавартаснага партрэта Магдалены Радзівіл пісьменнік выкарыстоўвае болей як 300 гістарычных дакументаў, знойдзеных у архівах розных краін. Ёсць у кнізе і тэстамент славутай дзяячкі беларускай культуры, беларускага асветніцтва, змешчана досыць шмат фотаздымкаў. З цікавасцю чытаюцца асабістыя ўспаміны спадарыні Магдалены. У кнізе чытач сустрэнецца не толькі з магнатамі, але і з простымі сялянамі.

Прэзентацыя сапраўды ўнікальнай кнігі Віктара Хурсіка “Vale!” пройдзе 15 чэрвеня на пляцоўцы фестывалю “Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”, які пройдзе, зразумела, на тэрыторыі Мірскага замка ў гарадскім пасёлку Мір Карэліцкага раёна. Пачатак фестывалю а 11-й гадзіне.

“Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку” збяруць 15 чэрвеня дзясяткі выдавецтваў і аўтараў, пройдуць прэзентацыі, аўтограф-сесіі. Асноўным “героем” будзе беларуская кніга. Найперш – тыя выданні, якія прысвечаны гісторыі, асветніцтву Беларусі.

Аўтар публікацыі: Сяргей Шычко.

Крыніца: Созвучие
Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам