ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“Кніжныя сустрэчы ў Мірскім замку”: знаёмства з кнігай Віктара Хурсіка
САІУ і міжнародная ахова інтэлектуальнай уласнасці

Электронныя рэсурсы ProQuest у віртуальнай чытальнай зале

Электронныя рэсурсы ProQuest у віртуальнай чытальнай зале
Іншыя навіны

Віртуальная чытальная зала Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі працягвае знаёміць карыстальнікаў з вядучымі сусветнымі інфармацыйнымі рэсурсамі. 28 мая ў бібліятэцы прайшоў семінар “Электронныя рэсурсы ProQuest у інфармацыйным ландшафце сучасных бібліятэк і ВНУ”.

Гасцям былі прадстаўлены інфармацыйныя рэсурсы аднаго з найбуйнейшых сусветных агрэгатараў навуковай электроннай інфармацыі: электронныя кнігі, дысертацыі і алічбаваныя архівы на электроннай платформе ProQuest.

У базе даных дысертацый “ProQuest Dissertations & Theses Global” беларускія вучоныя могуць не толькі атрымаць інфармацыю пра сучасныя дасягненні ў навуцы, але і прадставіць міжнароднай навуковай супольнасці вынікі ўласных даследаванняў.

Алгарытмы выкарыстання інфармацыйных рэсурсаў і папулярызацыі вынікаў уласных навуковых даследаванняў для ўдзельнікаў семінара раскрылі Ганна Трыфанава, кіраўнік рэгіянальных праектаў кампаніі ProQuest, і Аляксандр Ліпенскі, дырэктар аддзела электронных рэсурсаў падпіснога агенцтва МЕТЭК.

На семінары таксама прагучалі станоўчыя водгукі супрацоўнікаў аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання бібліятэкі аб кантэнце і пошукавых магчымасцях баз даных ProQuest.

Для карыстальнікаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адкрыты доступ да калекцый навуковых дысертацый і электронных кніг на платформе ProQuest. Запрашаем да супрацоўніцтва ўстановы вышэйшай і сярэдняй адукацыі, публічныя і спецыяльныя бібліятэкі, інфармацыйныя цэнтры краіны.

Прэзентацыя Ганны Трыфанавай

Матэрыял прадастаўлены аддзелам карпаратыўнага ўзаемадзеяння.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам