ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Беларускія калекцыі ў бібліятэках Лондана
Рабочая нарада ў бібліятэцы

Кніжныя рэдкасці ў бібліятэцы

Кніжныя рэдкасці ў бібліятэцы
Іншыя навіны

Фонд аддзела літаратуры на замежных мовах Гомельскай абласной універсальнай бібліятэкі імя. У.І. Леніна захоўвае нямала кніжных рэдкасцяў. Сярод іх – выданні з унікальнымі экслібрысамі.


На гэтых экслібрысах намаляваны савецкі і амерыканскія сцягі, упісаныя ў кругавы надпіс “To the Heroic Pеople of the Soviet Union from the People of America” (Гераічнаму народу Савецкага Саюза ад народу Амерыкі).

Збор гэтых кніг ініцыявала дабрачынная арганізацыя Russian War Relief (RWR), у якую ўваходзілі, дарэчы, Томас Ман, Альберт Эйнштэйн і Чарлі Чаплін. 29 ліпеня 1941 года, ужо праз месяц пасля нападу фашыстаў на Савецкі Саюз, дабрачынны камітэт RWR разгарнуў маштабную акцыю па зборы кніг для СССР.

Акцыя ахапіла ўсю Амерыку. Валанцёры збіралі ахвяраванні – ад пары цэнтаў ад школьнікаў да самага буйнога разавага ўнёску ў 100 тысяч долараў. Толькі за першыя паўтара года існавання Камітэт адправіў у Савецкі Саюз гуманітарных грузаў на суму звыш 5 мільёнаў долараў.

Мерапрыемствы па зборы кніг ладзіліся цягам некалькіх гадоў. А за тыдзень да заканчэння Другой сусветнай вайны RWR абвясціў аб пачатку новай акцыі “Кнігі для Расіі”. Прычынай для гэтай ініцыятывы Камітэт RWR назваў знішчэнне фашыстамі больш за 12 тысяч бібліятэк і больш за 20 мільёнаў кніг. Валанцёры збіралі кнігі па ўсёй Амерыцы – ад Калумбіі да Каліфорніі, ад Мантаны да Тэхаса – у цэрквах, універсітэтах, бібліятэках, школах. Актыўным удзельнікам у акцыі па зборы кніг для СССР выступала Бібліятэка Кангрэса ЗША, якая ахвяравала саюзнікам 10 тысяч тамоў.

Прэзідэнт Гары Трумэн перадаў у дар 40-томны збор твораў Джорджа Вашынгтона. Першая ледзі ЗША Элеанора Рузвельт правяла дабрачынны ланч з гэтай нагоды, а прафесары Каліфарнійскага ўніверсітэта аддалі свае асабістыя бібліятэкі. Па некаторых даных, да восені 1946 года ў Савецкі Саюз па названай акцыі было адпраўлена 250 тысяч кніг.

Аснову калекцыі складаюць выданні канца XIX-пачатку XX стагоддзяў класікаў англійскай і амерыканскай літаратуры. Частка гэтых кніг была падаравана і Гомельскай абласной бібліятэцы.

З пачатку ліпеня кнігі з дзіўным экслібрысам мінулага стагоддзя можна пагартаць любому наведвальніку. У экспазіцыі можна ўбачыць кнігі Ф. Купера “Піянеры”, А. Сьюэл “Чорны прыгажун”, Дж. Эліёт “Сайлес Марнер” і многія іншыя выданні.

Крыніца: Гомельская абласная бібліятэка

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам