ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Сэрца, якое мілуе
Зацверджаны вынікі VIII Рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – цэнтр духоўнай асветы і выхавання”

ХХI Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”

ХХI Міжнародная канферэнцыя “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”
Іншыя навіны

17 лістапада 2022 г. НАН Беларусі сумесна з ДКНТ праводзяць штогадовую ХХI Міжнародную навукова-тэхнічную канферэнцыю “Развіццё інфарматызацыі і дзяржаўнай сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі”.

Канферэнцыя арганізуецца Аб’яднаным інстытутам праблем інфарматыкі НАН Беларусі (АІПІ НАН Беларусі) сумесна з Беларускім інстытутам сістэмнага аналізу і інфармацыйнага забеспячэння навукова-тэхнічнай сферы (БелІСА), Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Я. Коласа НАН Беларусі (ЦНБ НАН Беларусі), Беларускай сельскагаспадарчай бібліятэкай імя І.С. Лупіновіча НАН Беларусі, Рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкай, Беларускім дзяржаўным універсітэтам, Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Мэта канферэнцыі – аналіз стану і праблем развіцця інфарматызацыі (лічбавай трансфармацыі) эканомікі, сацыяльнай сферы, дзяржаўнага кіравання і сістэмы НТІ ў Беларусі і за мяжой, а таксама пытанняў распрацоўкі новых падыходаў да навукова-метадычнага забеспячэння развіцця інфарматызацыі і інфармацыйнага грамадства (ІТ-краіны, ІТ-дзяржавы), стварэння інфармацыйных тэхналогій і інфармацыйнай інфраструктуры Беларусі.

Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі:

  • Навукова-метадычнае, інфармацыйнае, тэхналагічнае і прававое забеспячэнне развіцця лічбавай трансфармацыі.
  • Аўтаматызаваныя сістэмы навукова-тэхнічнай інфармацыі, інфармацыйнага забеспячэння навуковай, навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
  • Бібліятэчна-інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі. Публікацыйная актыўнасць.
  • Штучны інтэлект і кагнітыўныя тэхналогіі ў інфарматызацыі.

У рабоце канферэнцыі возьмуць удзел прадстаўнікі 49 навукова-даследчых арганізацый, устаноў вышэйшай адукацыі, рэспубліканскіх органаў дзяржкіравання і дзелавых колаў з 8 краін: Беларусі, Расіі, Азербайджана, Узбекістана, Кіргізіі, Туркменістана, Украіны і В’етнама. На РІНТІ-2022 прадстаўлена 80 дакладаў (67 беларускіх і 13 замежных). Сярод дакладчыкаў 17 дактароў навук і 39 кандыдатаў навук.


Пачатак пленарнага пасяджэння: 10.00, 17.11.2022.
Месцы правядзення:
АІПІ НАН Беларусі, канферэнц-зала (вул. Сурганава, 6);
ЦНБ НАН Беларусі, канферэнц-зала (вул. Сурганава, 15).

Праграма і іншая інфармацыя аб канферэнцыі

Крыніца: НАН Беларусі

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам