ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Да Дня пісьменства
Дзіцячы пакой запрашае на заняткі

“І застаецца неўміручай песня...”

“І застаецца неўміручай песня...”
Іншыя навіны

Выдавецтва БДУ разам з аўтарам, Нінай Русаковіч, да 30-годдзя заслужанага фальклорна-этнаграфічнага ансамбля "Неруш" Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта выпусціла кнігу “Пра песню народную, “Неруш” і Валянціну”.


“Гэта вельмі дарагі падарунак, – упэўнена журналіст Валянціна Луцэвіч-Скарынкіна. – Даўно я так не радавалася кнізе... Хіба што ў дзяцінстве. Калі Ніна Русаковіч – чалавек таленавіты, неардынарны, настаўніца рускай мовы і літаратуры, аўтар кніг пра А. Пушкіна і С. Ясеніна – падарыла мне новую “Пра песню народную, “Неруш” і Валянціну”, якая незвычайна прыгожа аздоблена і багата ілюстравана, я не тое што прачытала, а “праглынула” яе за адзін дзень”.

Упершыню ў друку Беларусі даецца поўны творчы партрэт калектыву і яго кіраўніка – заслужанага дзеяча культуры Рэспублікі Беларусь Валянціны Фёдараўны Гладкай.

“Кніга выяўляе ўнікальны культуралагічны і гісторыка-дакументальны матэрыял, які падлягае далейшаму асэнсаванню новымі пакаленнямі даследчыкаў”, – адзначыў прафесар кафедры беларускай народна-песеннай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Уладзімір Зяневіч. Дэвіз жыцця Ніны Русаковіч: “Любоў мая – Паэзія і Песня”. Невыпадкова яна стала летапісцам ансамбля. Па-першае, яны з Валянцінай Гладкай – зямлячкі. Ніна – з вёскі Жукі, Валянціна – Праснакі Капыльскага раёна. Па-другое, ніводнаму самадзейнаму калектыву Беларусі пакуль не пашчасціла мець такога тонкага, глыбока зацікаўленага, неабыякавага і дасведчанага даследчыка.

Аўтар і “Неруш” цесна знітаваны, з'яўляючыся гарантамі беларускага адраджэння, духоўнай трываласці беларусаў, што пацвердзіла новая юбілейная праграма ансамбля, выкананая ў жанры народнага мюзікла “Вяселле ў Стараселлі”.

Гэтае дзейства трэба бачыць. У праграме – песні, танцы, музыка. Запісана яна У. Раговічам, Г. Цітовічам, Т. Варфаламеевай, М. Сіратой, В. Гладкай, удзельнікамі ансамбля.

Набыўшы гэты фаліянт (з двума дыскамі, на якіх – беларускія песні і танцы з рэпертуару “Неруша”), атрымаеце вялікую асалоду. Будзьма шанаваць свае аўтэнтычныя песні, якія ўзбагачаюць душу, бо яны захавалі чысціню нашых продкаў!

Прыходзяць радкі з “Зялёнага лістка на планеце Зямля” слыннага паэта і празаіка Янкі Сіпакова, які, на вялікі жаль, заўчасна пайшоў з жыцця: “Народныя спевакі збераглі народную песню. А ўжо песня выратавала нашу мову, а яна, у сваю чаргу, – дзяржаву, краіну, народ. Калі ёсць песня – значыць, жыве народ!”

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам