ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Аб новай рэдакцыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб музеях і Музейным фондзе Рэспублікі Белларусь”
“І застаецца неўміручай песня...”

Да Дня пісьменства

Да Дня пісьменства
Іншыя навіны

21 ліпеня ў Ганцавічах прайшло чарговае пасяджэнне абласнога камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні Дня беларускага пісьменства.


Начальнік аддзела культуры Ганцавіцкага райвыканкама Ірына Марцінкевіч паведаміла, што ў пасяджэнні бралі ўдзел першы намеснік начальніка ўпраўлення культуры Брэсцкага аблвыканкама Тамара Паўлюковіч, спецыялісты абласнога грамадска-культурнага цэнтра.

Мерапрыемстваў чакаецца, як заўжды, шмат. 30 жніўня райцэнтр прыме навукова-творчую экспедыцыю “Дарога да святыняў” з Дабрадатным агнём ад Труны Гасподняй. 3-га верасня адбудзецца рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя “Ганцавіцкія чытанні-2011”, падчас якой плануецца абмеркаваць неабходнасць прыняцця Нацыянальнай праграмы развіцця чытання. 4-га – распачнуцца самі святкаванні Дня беларускага пісьменства.

У цэнтры Ганцавічаў адкрыецца Алея пісьменства, якую завершыць помнік Якубу Коласу: Пясняр, як вядома, распачаў сваю настаўніцкую дзейнасць у вёсцы Люсіна, што на Ганцавіччыне...

Горад рыхтуецца да свята. На наступным тыдні мяркуецца завяршыць рамонт дзіцячай і раённай бібліятэк. Да ладу даводзіцца ГДК. Дарэчы, па словах Ірыны Марцінкевіч, Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ужо забяспечыла гэтую ўстанову камплектам гукаўзмацняльнай апаратуры.

У стадыі рэканструкцыі знаходзіцца кінатэатр. Неўзабаве ён ператворыцца ў Маладзёжны цэнтр з дысказалай, кавярняй і інтэрнэт-клубам. Капітальна рамантуецца раённы краязнаўчы музей. У раённых метадцэнтры і Доме рамёстваў вядуцца бягучыя рамонты.

Крыніца: газета “Культура”

 

Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам