ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
“І застаецца неўміручай песня...”
Прысутнасць Максіма

Дзіцячы пакой запрашае на заняткі

Дзіцячы пакой запрашае на заняткі
Іншыя навіны

28 ліпеня дзіцячы пакой Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі запрашае дзяцей чытачоў і ўсіх жадаючых на творчыя заняткі “Я на сонейку ляжу”.


Творчыя заняткі дадуць магчымасць хлопчыкам і дзяўчынкам папрактыкавацца ў майстраванні сюжэтных вырабаў з дапамогай нетрадыцыйных сродкаў малюнка і перанесціся ў чарадзейны свет зялёных пальмаў, прахалодных бунгала і казачных чарапашак.

Для ўвасаблення задумкі юным умельцам спатрэбяцца кардон, пластылін, фарбы, а таксама падручны і прыродны матэрыял. Разнастайнасць мастацкіх сродкаў дазволіць паэксперыментаваць, дапаможа рэалізаваць свае творчыя здольнасці.

Заняткі праводзяцца бясплатна. Усе мастацкія матэрыялы дзецям будуць дадзены.

Запрашаюцца дзеці 5–8 гадоў.

Час правядзення заняткаў: 18.00–19.30

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам