ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Выязная віртуальная экскурсія: дарогамі жыцця Уладзіміра Караткевіча
Віртуальны праект “Еўрапейскія гульні 2019: 15 яркіх акцэнтаў”

Друк: зброя адплаты

Друк: зброя адплаты
Іншыя навіны

Багатая калекцыя падпольнага партызанскага друку ваенных часоў пачала фарміравацца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў 1970-я гады.

Партызанскія газеты і лістоўкі, як самая вострая і моцная зброя, знаёмілі жыхароў акупаванай тэрыторыі з сапраўдным становішчам на фронце і ўзнімалі людзей на барацьбу з ворагам. Гэта газеты-аднаднеўкі, газеты-лістоўкі: “Кліч Радзімы” – Ельскага РК КП(б)Б, “Красный партизан” – Васілішскага РК КП(б)Б, “Ленінец” – Плешчаніцкага РК КП(б)Б і Мінскага партызанскага злучэння, “Партизан Белоруссии” – Пухавіцкага падпольнага РК КП(б)Б, “Партызанскае слова” (лістоўка-плакат) – Вілейскага абкома КП(б)Б, “Партизанский путь” – Круглянскага падпольнага РК КП(б)Б і інш.

У 1965–1966 гг. акадэмік АН Беларусі Кандрат Крапіва перадаў у аддзел рэдкіх кніг і рукапісаў Фундаментальнай бібліятэкі АН БССР (цяпер ЦНБ НАН Беларусі) камплект газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну” за 1942–1944 гг. (амаль усе нумары за гэты час). На пачатку вайны К. Крапіва працаваў у рэдакцыі газеты “Красноармейская правда”, франтавой газеты Заходняга фронта “За Савецкую Беларусь”, быў адказным рэдактарам сатырычнага ілюстраванага выдання – газеты-плаката “Раздавім фашысцкую гадзіну”.

У маі 1980 г. бібліятэка атрымала архіў беларускага гісторыка, акадэміка АН БССР Івана Краўчанкі. Сярод дакументаў была падборка падпольных перыядычных выданняў – 33 назвы газет, якія выдаваліся ў 1942–1944 гг., на многіх экзэмплярах – асабістыя паметкі І. Краўчанкі. Яго калекцыя – плён шматгадовай працы па пошуку і збіранні падпольнага друку.

Праз шэсць гадоў калекцыя кніжніцы папоўнілася партызанскімі газетамі (усяго 62 назвы) ад журналіста Уладзіміра Стальнова, які працаваў падчас вайны і пасля вызвалення ў айчынных рэдакцыях.

У калекцыі захоўваюцца асобнікі рэспубліканскіх падпольных газет.

Ва ўмовах нечувалага фашысцкага тэрору сцягам нелегальнай прэсы стала газета “Звязда”, орган Мінскага гаркома партыі. Газета выходзіла ва ўмовах глыбокага падполля ў Мінску. Усяго выйшла чатыры нумары, пяты, падрыхтаваны да друку, не пабачыў свет. У ноч на 26 верасня 1942 г. гестапаўцы арыштавалі 21 падпольшчыка. У фашысцкія засценкі былі кінуты ўсе члены Мінскага падпольнага камітэта і сакратары гарадскіх райкамаў партыі.

Аднавілі выпуск “Звязды” ў падпольнай друкарні, што размясцілася ў вясковым доме на Любаншчыне. Першы нумар у партызанскай зоне выйшаў 27 студзеня 1943 г. і адразу быў накіраваны ў партызанскія брыгады і атрады, у беларускія гарады і вёскі. Нягледзячы на вельмі складаныя ўмовы, падпольная “Звязда” выходзіла да 1944 г., а 10 ліпеня 44-га года яна зноў стала друкавацца ў Мінску.

Першы нумар “Чырвонай змены” выйшаў 31 студзеня 1943 г. Падпольная газета хутка стала папулярнай і любімай сярод моладзі. Работа газеты была глыбока заканспіравана. Нават не ўсе камандзіры партызанскіх атрадаў ведалі, дзе размяшчаецца рэдакцыя. Кожны нумар супрацоўнікі рэдакцыі адвозілі толькі ім адным вядомай дарогай у вёску Сасноўка, дзе размяшчаўся Мінскі штаб партызанскага злучэння.

Калі ў студзені – лютым 1944 г. пачаліся цяжкія баі з немцамі, камандзір злучэння партызан Мінскай вобласці В. Казлоў даў загад пераправіць рэдакцыю ў надзейнае месца. Пад аховай невялікага атрада двое сутак прабіраліся партызаны праз лясы і балоты, неслі на сабе шрыфты, друкарскія станкі і інш.

У рукапісным архіве І. Краўчанкі ёсць і справаздачы ваенных карэспандэнтаў, якія працавалі ў падпольных рэдакцыях. Рэдактар газеты “Народны мсцівец” Н. Дастанка, прынамсі, занатаваў: “У снежні 1942 г. у Загаллі абаснавалася слуцкая падпольная друкарня газеты «Народны мсцівец». Пачалі друкавацца лістоўкі. Шрыфты партызаны дасталі з нямецкай друкарні ў мястэчку Любань, касу і станок для друкавання зрабілі самі. У сакавіку 1943 г. сакратар Слуцкага падпольнага райкама КП(б)Б І. С. Канановіч перадаў дастаўленую з Масквы для падпольнай друкарні партатыўную машынку”. Н. Дастанка ўспамінаў: “Па пояс у балотнай вадзе мы прабіраліся з вострава на востраў. У адным месцы фашысты нас моцна «зажучылі», як гаварылі мы пасля жартуючы. Становішча стваралася пагражальнае. З плячэй знялі сухары, але не пакінулі шрыфт. Сем дзён у балоце не было ў нас крошкі хлеба, але за плячыма быў шрыфт…”.

Газета “За Родину” – орган Брэсцкага антыфашысцкага камітэта. Яе чыталі не толькі ў Брэсцкай вобласці, але і за яе межамі. Газета выдатна аформлена, змястоўная і напісана добрай мовай. Па сваёй ролі ў палітычным выхаванні народа ў тыле ворага і арганізацыйным уплыве на партызанскі рух газета была аднесена да ліку найлепшых падпольных газет.

Падпольныя партызанскія газеты аздабляліся фотаздымкамі і замалёўкамі. Клішэ для газет рабілі самі. Звычайны кавалак сухой бярозы, дубу, лінолеуму ці гумы ў руках спрактыкаванага мастака ператвараўся ў вострую карыкатуру на ворага. Так, рэдактар Асіповіцкай газеты “За Советскую Родину” П. В. Трацэўскі на лінолеуме зрабіў карту, якая наглядна паказвала лінію фронту, што займала Чырвоная Армія ў момант яе летняга наступлення ў 1943 г. Такія карты змяшчаліся не раз у розных падпольных газетах.

У 2005 г. пабачыла свет факсімільнае выданне падпольных партызанскіх газет, часопісаў, плакатаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гг. “І паўстаў народ...” выдавецтва “Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі”, падрыхтаванае супрацоўнікамі аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў ЦНБ НАН Беларусі. Бібліяграфічны паказальнік мае факсімільнае ўзнаўленне падпольных партызанскіх выданняў ад рэспубліканскіх, абласных, раённых газет да насценных лісткоў і антыфашысцкіх бюлетэняў, што захоўваюцца ў бібліятэцы. Сёння яе “жывая” гісторыя вайны – на старонках гэтых дакументаў.

Аўтар публікацыі: Алена Дзенісенка.

Крыніца: Літаратура і мастацтва

Навіны

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

Бібліятэкарам