ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Друк: зброя адплаты
50 гадоў Першамайскаму раёну!

Віртуальны праект “Еўрапейскія гульні 2019: 15 яркіх акцэнтаў”

Віртуальны праект “Еўрапейскія гульні 2019: 15 яркіх акцэнтаў”
Іншыя навіны

Нацыянальная бібліятэка Беларусі знаёміць чытачоў з 15 відамі спорту, якія ўключаны ў праграму II Еўрапейскіх гульняў.

VP_1.jpg
Гакаўніцы і ручніцы XVI ст.

У Мінску на 12 найбуйнейшых спартыўных аб’ектах праходзяць II Еўрапейскія гульні. У галоўнай спартыўнай падзеі лета прымаюць удзел каля 4 000 спартсменаў з 50 краін свету.

VP_2.jpg
Гульня ў валан

Анлайн-рэсурс “Еўрапейскія гульні 2019: 15 яркіх акцэнтаў”, падрыхтаваны Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі, знаёміць з выбітнымі трэнерамі і спартсменамі ў відах спорту, заяўленых у праграме II Еўрапейскіх гульняў.

VP_3.jpg
Веласіпед мадэлі "кастатрас"

У праекце прадстаўлены цікавыя гістарычныя факты, яркія моманты з гісторыі правядзення спартыўных спаборніцтваў, спартыўныя дасягненні і рэкорды па 23 спартыўных дысцыплінах.

VP_4.jpg
Ланкашырская барацьба

Для падрыхтоўкі праекта выкарыстоўваліся матэрыялы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі: кнігі, фатаграфіі, плакаты, артыкулы са спартыўных часопісаў, інфармацыя з сайтаў II Еўрапейскіх гульняў, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і іншых інтэрнэт-рэсурсаў.

Інфармацыя даступна на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам фарміравання электроннай бібліятэкі.

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам