ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Культурныя адносіны Украіны і Беларусі апошнім часам актывізаваліся
ІРБІС 64. Паўнатэкставыя базы – стварэнне, вядзенне, выкарыстанне

Дом Максіма Багдановіча ў Мінску будзе ўзноўлены

Дом Максіма Багдановіча ў Мінску будзе ўзноўлены
Іншыя Навіны

Пра гэта паведаміла падчас круглага стала, прысвечанага Сусветнаму дню паэзіі і 120-годдзю з дня нараджэння беларускага паэта, дырэктар літаратурнага музея Максіма Багдановіча Таццяна Шаляговіч.


Максім Багдановіч – беларускі паэт, публіцыст, літаратуразнавец, перакладчык; класік беларускай літаратуры, адзін са стваральнікаў беларускай літаратуры і сучаснай літаратурнай беларускай мовы. Нарадзіўся 9 снежня 1891 года ў Мінску.

“На жаль, будынак, які некалі знаходзіўся ў раёне Траецкага прадмесця, не захаваўся. Таму ён будзе рэканструяваны, пасля чаго частка будынка будзе аддадзена музею Максіма Багдановіча”, – патлумачыла Таццяна Шаляговіч.

Па словах дырэктара музея, у юбілейны для беларускага класіка год на базе Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі запланавана правядзенне навуковай канферэнцыі “Максім Багдановіч у сучасным літаратурным кантэксце”. Акрамя таго, сёлета ўбачыць свет энцыклапедыя “Максім Багдановіч”, а таксама трэцяе факсімільнае перавыданне прыжыццёвага зборніка вершаў паэта “Вянок” і зборнік успамінаў і прысвячэнняў класіку беларускай літаратуры “Пясняр чыстае красы” з серыі “Жыцце знакамітых людзей Беларусі”. Як адзначыла Таццяна Шаляговіч, у Ялцінскім гісторыка-літаратурным музеі плануецца стварыць залу Максіма Багдановіча.

Намеснік дырэктара па навуковай рабоце і выдавецкай дзейнасці Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Людміла Кірухіна паведаміла, што на Дні беларускага пісьменства будзе прэзентавана мультымедыйнае выданне, якое будзе ўключаць усё, што напісаў Максім Багдановіч. У выданне ўвойдзе літаратурная і выяўленчая спадчына, прысвечаная беларускаму класіку, а таксама музычныя творы на вершы паэта.

“Мы правялі даследаванне і апыталі наведвальнікаў бібліятэк, каб даведацца, чаму сёння аддае перавагу ў чытані моладзь. Высветлілі, што 60% наведвальнікаў бібліятэк, а гэта падлеткі 11–15 гадоў, цікавяцца беларускай паэзіяй, а творчасць Максіма Багдановіча па-ранейшаму натхняе маладых паэтаў”, – расказала Людміла Кірухіна.

Крыніца: БелТА

Чытайце таксама:

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам