ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дрэва Жыцця: пераемнасць традыцый і энергій
Дом Максіма Багдановіча ў Мінску будзе ўзноўлены

Культурныя адносіны Украіны і Беларусі апошнім часам актывізаваліся

Культурныя адносіны Украіны і Беларусі апошнім часам актывізаваліся
Іншыя навіны

Пра гэта заявіў журналістам міністр культуры Беларусі Павел Латушка перад цырымоніяй адкрыцця Дзён культуры Украіны ў Беларусі.


Як адзначыў міністр, гісторыя ўзаемных дзён культуры бярэ пачатак з 1957 года. За апошнія дваццаць гадоў гэтая акцыя ладзіцца шосты раз: тры разы Беларусь дэманстравала дасягненні айчыннага мастацтва ва Украіне і трэці раз прымае ў сябе краіну-суседку.

“Дзякуючы падпісанай у 2010 годзе праграме супрацоўніцтва ў сферы культуры паміж міністэрствамі дзвюх краін апошнім часам назіраецца актывізацыя культурных адносін. З 2008 года ў Беларусі было арганізавана больш за 150 фестываляў, акцый, выставак, канцэртаў, у якіх удзельнічалі прадстаўнікі сферы культуры Украіны. І гэта толькі тыя мерапрыемствы, якія праходзілі ў дзяржаўных установах. На самай справе падобных праектаў нашмат больш”, – перакананы міністр.

На сустрэчы Павел Латушка і міністр культуры і турызму Украіны Міхаіл Куліняк абмеркавалі перспектывы культурнага супрацоўніцтва, пагаварылі пра неабходнасць новага імпульсу ў рабоце вышэйшых навучальных устаноў культуры і мастацтва дзвюх краін, магчымасці рэалізацыі сумесных кінапраектаў. Акрамя таго, ішла гаворка пра неабходнасць стварэння культурнага цэнтра Беларусі ў Кіеве, перспектывах адкрыцця ў Кіеве помніка Уладзіміру Караткевічу. Павел Латушка выказаў надзею на тое, што манумент будзе ўсталяваны ў першай дэкадзе красавіка бягучага года і ў бліжэйшы час адбудзецца яго афіцыйнае адкрыццё.

Міхаіл Куліняк у сваю чаргу запрасіў беларусаў наведаць мерапрыемствы, арганізаваныя ў рамках святкавання 20-годдзя незалежнасці краіны. Міністр выказаў надзею на тое, што Дні культуры Украіны ў Беларусі стануць чарговым этапам у развіцці сяброўскіх адносін паміж двума народамі.

Дні культуры Украіны ў Беларусі, якія праходзяць 21–23 сакавіка, адкрыў канцэрт Нацыянальнага заслужанага ансамбля танца Украіны імя П. Вірскага на сцэне Нацыянальнага акадэмічнага Вялікага тэатра оперы і балета Беларусі. Ансамбль танца таксама выступіць 22 сакавіка ў Маладзечне.

У кінатэатры “Піянер” у Мінску 21–23 сакавіка працуе фотавыстаўка і праходзяць кінасеансы – украінскай гістарычнай драмы “Багдан-Зіновій Хмяльніцкі” і камедыі “За двума зайцамі”.

На сцэне Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі артысты Дзяржаўнага нацыянальнага акадэмічнага Украінскага драматычнага тэатра імя М. Занькавецкай паказалі спектакль па матывах аповесці Антона Чэхава “Маё жыццё”.

Культурную сталіцу Беларусі і СНД 2011 года – горад Гомель – украінская дэлегацыя наведае 23 сакавіка. На пляцоўцы каля грамадска-культурнага цэнтра выступіць украінскі ансамбль танца імя П.Вірскага. А ў кінатэатры “Кастрычнік” адбудуцца паказы фільмаў.

Акцыя арганізавана ў адказ на Дні культуры Беларусі ва Украіне, якія прайшлі ў верасні 2010 года.

Крыніца: БЕЛТА

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам