24 лістапада Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка сумесна з Гомельскім дзяржаўным абласным ліцэем распачала дэкаду “Было спрадвеку, слова, ты крыніцай цудадзейнай сілы”.
У праграму дэкады ўключаны наступныя мерапрыемствы:
- экскурсіі – знаёмствы з бібліятэкай, музеем рэдкай кнігі, экспазіцыяй “Слова роднага майстар”, якая дзейнічае ў аддзеле краязнаўства;
- арганізацыя кніжнай выстаўкі-прагляду творчасці беларускіх пісьменнікаў і літаратараў Гомельшчыны;
- конкурс мультымедыйных прэзентацый “Вялікія постаці ХХ стагоддзя” і інш.
Мэтай дэкады з’яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для развіцця моўнай культуры ліцэістаў установы адукацыі “Гомельскі дзяржаўны абласны ліцэй”, іх цікаўнасці да літаратуры і культуры Беларусі і Расіі.
Крыніца: Гомельская абласная ўніверсальная бібліятэка імя У. І. Леніна