ГалоўнаяНавіныКніжныя выстаўкі
Нацыянальная бібліятэка Беларусі – бібліятэка-дэпазітарый дакументаў САІУ
Дэкада беларускай і рускай філалогіі ў Гомельскай абласной бібліятэцы

Аб'яднаны свет супраць СНІДу

Аб'яднаны свет супраць СНІДу
Іншыя навіны

З 1 снежня па 4 студзеня ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстаўка “Аб'яднаны свет супраць СНІДу”, прысвечаная Сусветнаму дню барацьбы супраць СНІДу.


Сусветная арганізацыя аховы здароўя (САAЗ) абвясціла 1 снежня 1988 г. Сусветным днём барацьбы супраць СНІДу пасля таго, як на сустрэчы міністраў аховы здароўя ўсіх краін прагучаў заклік да сацыяльнай памяркоўнасці і пашырэння абмену інфармацыяй па ВІЧ/СНІДу. Генеральная Асамблея ААН падкрэсліла важнасць правядзення гэтага Дня і пастанавіла адзначаць яго 1 снежня штогод (рэзалюцыя 43/15).

Мэтай Сусветнага дня барацьбы супраць СНІДу з’яўляецца павышэнне глабальнай дасведчанасці пра ВІЧ/СНІД і дэманстрацыя міжнароднай салідарнасці перад фактам пандэміі. У гэты дзень партнёрам з дзяржаўнага і прыватнага сектара даецца магчымасць распаўсюдзіць інфармацыю пра статус пандэміі і садзейнічаць прагрэсу ў прафілактыцы, лячэнні ВІЧ/СНІДу, а таксама доглядзе хворых людзей у краінах з высокай распаўсюджанасцю гэтай хваробы і ва ўсім свеце.

Праблема распаўсюджвання ВІЧ-інфекцыі з’яўляецца актуальнай для сусветнай супольнасці на працягу апошніх 30 гадоў. Нягледзячы на разнастайныя намаганні спыніць ход развіцця эпідэміі пакуль не атрымалася. Разумеючы ўсе новыя складанасці, звязаныя з пандэміяй ВІЧ/СНІДу, ААН стварыла ў 1996 г. Сумесную праграму Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па праблемах ВІЧ/СНІДу (ЮНЭЙДС). ЮНЭЙДС падтрымлівае доўгатэрміновыя глабальныя праекты па прафілактыцы ВІЧ-інфекцыі і СНІДу, дапамагае барацьбе за правы чалавека незалежна ад ВІЧ-статуса, ажыццяўляе дапамогу краінам ва ўсім свеце праз навучанне мерам прафілактыкі, падтрымкі даследаванняў па пытаннях ВІЧ/СНІДу і працы з праграмамі пашырэння міжнароднага фронту барацьбы супраць ВІЧ/СНІДу.

З 2005 па 2010 г. кожны Сусветны дзень барацьбы супраць СНІДу праводзіцца пад дэвізам “Спыніце СНІД. Стрымайце абяцанне”. Асноўнай мэтай Сусветнай кампаніі супраць СНІДу ў 2005–2010 гг. з’яўляецца забеспячэнне выканання лідэрамі і асобамі, ад якіх залежыць прыняцце важных палітычных рашэнняў, іх абавязкаў, якія датычацца барацьбы супраць СНІДу, уключаючы задачу забеспячэння да 2010 г. усеагульнай даступнасці да паслуг лячэння, догляду, падтрымкі і прафілактыкі. На працягу гэтай пяцігадовай місіі кожны год вызначаецца тэма гадавой кампаніі, якая павінна адпавядаць крытэрыям своечасовасці, надзённасці і прымянімасці ў адносінах да самых розных рэгіёнаў і праблем.

“Усеагульны доступ і правы чалавека” – тэма Сусветнага дня барацьбы супраць СНІДу 2010 г. Тэма гэтага Дня заклікае спыніць эпідэмію СНІДу шляхам усёабдымнага падыходу да прапагандысцкай дзейнасці ў галіне праў чалавека.

Барацьба супраць ВІЧ-інфекцыі і СНІДу актыўна вядзецца ў нас у рэспубліцы. Гэтая праблема прызнана адной з прыярытэтных для аховы здароўя, эканамічнага і сацыяльнага развіцця Рэспублікі Беларусь. Прынята Дзяржаўная праграма прафілактыкі ВІЧ-інфекцыі на 2006–2010 гг., дасягнуты поспехі ў прафілактыцы і лячэнні ВІЧ-інфекцыі.

На выстаўцы дэманструюцца больш за 60 дакументаў міжнародных арганізацый (ААН, ЮНЕСКА, Еўрапейскага саюза, Савета Еўропы і інш.) на рускай і англійскай мовах: кнігі, перыядычныя выданні, мімеаграфаваныя матэрыялы ААН (мастхед), брашуры, буклеты.

  • Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў:
  • Эпідэмія СНІДу: глабальны агляд;
  • Што такое СНІД, яго ўздзеянне на людзей і грамадства, лячэнне і догляд хворых;
  • Прафілактыка ВІЧ/СНІДу;
  • Міжнароднае супрацоўніцтва ў мэтах супрацьстаяння ВІЧ/СНІДу. Дзейнасць ЮНЭЙДС;
  • СНІД і правы чалавека;
  • Нацыянальныя меры процідзеяння СНІДу. Дзяржаўная палітыка барацьбы супраць ВІЧ/СНІДу ў Рэспубліцы Беларусь.

Выстаўка адрасуецца сацыяльным і медыцынскім работнікам, супрацоўнікам праваахоўных органаў, выкладчыкам і студэнтам, педагогам і бацькам, а таксама ўсім, хто цікавіцца праблемамі, звязанымі з ВІЧ/СНІДам.

Карысныя спасылкі

Дакументы

Рэзалюцыі

Даклады ЮНЭЙДС

Дэкларацыі

           
               
           

Навіны

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам