ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Нацыянальная бібліятэка Беларусі на VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Купалаў фэст аб’яднаў літаратурныя і касцёльныя традыцыі

Дата Дубоўкі

Дата Дубоўкі
Іншыя навіны

Часам, калі гаворка заходзіла пра дату і месца нараджэння слыннага беларускага паэта Уладзіміра Дубоўкі, адчуваўся пэўны сумніў адносна іх дакладнасці. Ці то дата не зусім тая, ці то месца нараджэння. У разнастайных біяграфічных даведніках пазначана наступнае: Уладзімір Дубоўка нарадзіўся 15 ліпеня 1900 года ў вёсцы Агароднікі. Каб развеяць сумненні і высветліць праўду, вырашылі праверыць гэтыя звесткі ў Нацыянальным гістарычным архіве, дзе, на шчасце, захаваліся метрычныя кнігі па Манькавіцкай царкве, да якой адносіліся памянёныя Агароднікі. Сумненні, як аказалася, былі недарэмныя.

З метрычнага запісу па Манькавіцкай праваслаўнай царкве Вілейскага павета Віленскай губерні вынікае наступнае: Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка нарадзіўся 2 ліпеня (па старым стылі) 1901 года ў вёсцы Агароднікі; бацькі: селянін Мікалай Фёдаравіч Дубоўка і Анастасія Іванаўна, абодва праваслаўныя; ахрышчаны 15 ліпеня таго ж года; хросныя: адстаўны палкоўнік Фёдар Антонавіч Фяцісаў і Марыя Міхайлаўна Андрыеўская, жонка сакратара Тамбоўскай Духоўнай кансісторыі. (Ф. 2531, воп., 5, спр. 16, арк 20 адв. – 21).

Розніца паміж старым і новым стылем у ХХ стагоддзі вызначаецца ў 13 дзён. Таму дата нараджэння паэта застаецца той жа самай, як і была, – 15 ліпеня. Але як так сталася, што ўсюды запісаны няправільны год яго нараджэння? Паэт і сам неаднойчы запаўняў розныя анкеты, пісаў свае аўтабіяграфічныя даведкі. Кім і навошта быў зменены год яго нараджэння? Бывала, што сяляне і самі толкам не помнілі даты нараджэння сваіх дзяцей, якіх зазвычай было шмат. Але, відаць, гэта не той выпадак. Бацька Дубоўкі быў чалавекам адукаваным, меў кнігі, выпісваў часопісы. Магчыма, разгадка ў іншым: Уладзімір даволі рана пайшоў у школу, па яго сведчанні, яму на той час не было і шасці гадоў. Можа, таму бацькі і «накінулі» год – каб яго прынялі ў школу? А потым на паперах так і засталося? Магчыма. А магчыма, былі нейкія іншыя прычыны. Дакладны адказ на гэтае пытанне, верагодна, яшчэ высветліцца.

Аднак на сёння зразумела наступнае: ва ўсіх біяграфічных даведніках варта змяніць год нараджэння Уладзіміра Дубоўкі – з 1900 на 1901.

Аўтар публікацыі: Наталля Казапалянская.

Крыніца: Звязда


Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам