ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Беларускі “Буквар” крочыць па планеце
Дата Дубоўкі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

Нацыянальная бібліятэка Беларусі на VI Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі
Іншыя навіны

16–18 ліпеня ў Санкт-Пецярбургу адбыўся VI Форум рэгіёнаў Беларусі і Расіі пры ўдзеле Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнкі і Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, а таксама дэлегацый Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі па міжрэгіянальным супрацоўніцтве.

Сёлета тэмай маштабнай канферэнцыі сталі міжрэгіянальныя сувязі як аснова фарміравання адзінай культурнай і гуманітарнай прасторы народаў Беларусі і Расіі. Усяго на форуме было арганізавана шэсць секцый, прысвечаных пытанням фарміравання агульнай адукацыйнай і інфармацыйнай прасторы, арганізацыі культурна-гуманітарных праектаў, супрацоўніцтва рэгіёнаў і інш.

Дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі прыняў удзел ва ўрачыстым адкрыцці і пленарным пасяджэнні форуму, а таксама выступіў з дакладам на секцыі “Культурна-гуманітарныя праекты як яднальнае звяно духоўнага жыцця народаў Расіі і Беларусі”, распавёўшы аб сумеснай дзейнасці нацыянальных бібліятэк Беларусі і Расіі ў сферы фарміравання і выкарыстання электронных інфармацыйных рэсурсаў.

17 ліпеня ў рамках форуму былі падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве з Расійскай дзяржаўнай бібліятэкай і Прэзідэнцкай бібліятэкай імя Б.М. Ельцына. Пагадненні аб супрацоўніцтве прадугледжваюць развіццё дзейнасці, накіраванай на далейшае ўмацаванне агульнай бібліятэчнай прасторы дзвюх краін: абмен электроннымі і папяровымі выданнямі для камплектавання фондаў, сумеснае стварэнне і распрацоўку электронных рэсурсаў, развіццё сістэмы электроннай дастаўкі дакументаў для ўдасканалення доступу расійскіх і беларускіх чытачоў да фондаў нацыянальных бібліятэк.

У гэты ж дзень Раман Матульскі даў інтэрв'ю тэлеканалу Савета Федэрацыі “Вместе-РФ”. Па словах Рамана Сцяпанавіча, цеснае супрацоўніцтва паміж беларускімі і расійскімі бібліятэкамі было заўсёды. “Новыя сацыяльна-эканамічныя і тэхналагічныя ўмовы, міжнародная нарматыўна-прававая база патрабуюць новых падыходаў да арганізацыі бібліятэчнай работы, – адзначыў у сваім інтэрв'ю дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. – Маладым вучоным важна атрымліваць пашыраны доступ да навуковай інфармацыі. У нас у бібліятэцы адкрыта віртуальная чытальная зала Расійскай дзяржаўнай бібліятэкі, якая ў першую чаргу забяспечвае доступ да электроннай бібліятэкі дысертацый. І гэта таксама наша агульная спадчына”.

З мэтай умацавання міжкультурных і міжнародных адносін у ходзе візіту ў Санкт-Пецярбург Раман Матульскі правёў перамовы з генеральным дырэктарам Прэзідэнцкай бібліятэкі імя Б.М. Ельцына Ільёй Быкоўнікавым. Падчас сустрэчы дырэктарамі былі закрануты пытанні ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва і партнёрства ў галіне бібліятэчнай справы і інфармацыйнага абмену.

Матэрыял прадстаўлены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Глядзіце таксама вялікі рэпартаж СТВ аб выніках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

Навіны

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам