ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Дата Дубоўкі
Бачыць у цемры: гэтаму і не толькі навучаць гасцей выстаўкі “Fantasy Land”

Купалаў фэст аб’яднаў літаратурныя і касцёльныя традыцыі

Купалаў фэст аб’яднаў літаратурныя і касцёльныя традыцыі
Іншыя навіны

14 ліпеня ў Радашковічах урачыста адбыўся Купалаў фэст – 2019. Ён праходзіў пад дэвізам “Беларусь – маё сэрца, залатая краіна” . Арганізатарамі выступілі мінскі Дзяржаўны літаратурны музей Я. Купалы, які прадстаўляла спадарыня Марыя Барткова, і мясцовая каталіцкая парафія.

У касцёле Святой Тройцы ў Радашковічах хрысцілі будучага паэта. Кожны раз удзел у свяце дае выдатную магчымасць пераасэнсаваць творчасць песняра беларускай зямлі, па-новаму перачытаць яго вершы, спасцігнуць веліч яго паэтычнага дару, больш глыбокае зразумець яго паэзію. І сёлетняя імпрэза, якую ладзіў ксёндз-пробашч Юры Быкаў, высвеціла новыя грані асобы Янкі Купалы і яго творчасці.

“Зараз у летні час праходзіць шмат фэстаў, – адзначыў біскуп Юры Касабуцкі. – Мы прыехалі з розных куткоў, з Гудагая, з Тракеляў, каб яшчэ раз дакрануцца да нашай духоўнай спадчыны, перачытаць вершы Янкі Купалы і перадаць любоў да іх наступным пакаленням.

Творчасць Купалы – гэта спадчына, якая закладае фундамент нашай нацыянальнай свядомасці. Культура і вера – гэта аснова, на якой мы павінны будаваць наша жыццё. Хочацца пажадаць усім нам, каб мы чэрпалі сілы з гэтай крыніцы, чыталі, ведалі і любілі нашых беларускіх паэтаў і пісьменнікаў”.

З чытаннем вершаў выступілі святары, парафіяне, вучні Радашковіцкай школы. Прагучалі творы “Хрыстос уваскрос!”, “Свайму народу”, “Мая навука”, “А хто там ідзе?”, “Летняя раса” і інш. Унучка Якуба Коласа спадарыня Марыя Міцкевіч прачытала яго твор.

“Сёлетні фэст па змесце больш звязаны з краінай. Залатой краіну робяць душы людзей, а не толькі эканоміка, таму мы павінны быць людзьмі моцнай веры і моцнай духоўнасці, – адзначыў ксёндз Юры Быкаў. – Янка Купала паказвае нам шлях, які спалучае з яго творы з Бібліяй.”

З лірычнай канцэртнай праграмай выступілі Алесь Камоцкі і Алеся Сівохіна. А пасля адбыўся невялічкі спартовы турнір па гульні мёлькю.

Старшыня Магілёўскай філіі ТБМ Алег Дзьячкоў прапанаваў сваім сябрам змястоўную вандроўку па ваколіцах Радашковічаў. Бо нямала вядомых імёнаў звязана з гэтым багатым на гістарычныя падзеі куточкам Міншчыны, дзе зліваюцца ў адну плынь рачулкі: Вязынка, Гуйка і Рыбчанка.

Пры панскай Польшчы населены пункт выконваў ролю памежнага горада і быў трэцім па значэнні пасля Вільні і Мінска цэнтрам беларускага нацыянальнага адраджэння. Тут у 1921–1928 гадах пры падтрымцы вядомага палітычнага дзеяча і літаратара Аляксандра Уласава працавала беларуская гімназія імя Францыска Скарыны, у якой вучыўся будучы народны паэт Беларусі Максім Танк і некаторы час выкладаў мастак Язэп Драздовіч.

У Радашковічах у 1891–1897 гадах жыў і працаваў памочнікам аптэкара адзін з пачынальнікаў беларускай мастацкай прозы –Ядвігін Ш (Антон Іванавіч Лявіцкі). Тут ён стаў сябрам гуртка мясцовай інтэлігенцыі, браў удзел у літаратурных вечарынах. А пазней у мястэчку працаваў пісарам у судовага следчага і Янка Купала.

Аўтар публікацыі: Эла Дзвінская, фота аўтара.

Матэрыял падрыхтаваны аддзелам суправаджэння інтэрнэт-партала.


Навіны

Непаўторная перадваенная вясна фельчара Сашы Траянавай і студэнта Пятра Шапетовіча

19 Кра 2024

16 красавіка для вучняў 9-10 класаў ДУА “Сярэдняя школа № 53 г. Мінска” прайшоў новы бібліяграфічны ўрок “Непаўторная вясна 1940” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Студэнты МЛУ вывучалі рэсурсы і сэрвісы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

22 Кра 2024

16 красавіка ў рамках двухбаковага супрацоўніцтва адбыліся трэнінг і прэзентацыя інфармацыйных рэсурсаў і сэрвісаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі для дзвюх зборных груп студэнтаў розных спецыяльнасцей Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Гімназістам і школьнікам аб маленькіх і дарослых салдатах Вялікай Айчыннай вайны

18 Кра 2024

15 красавіка для навучэнцаў 5–6-х і 9-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 153 і гімназіі № 11 г. Мінска прайшлі бібліяграфічныя ўрокі “Брэсцкая крэпасць-герой” (5–6 кл.), “Даведачная літаратура пра Герояў Вялікай Айчыннай вайны” (9 кл.) з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пазнавайце Беларусь разам з намі: Пінск і цюльпанавыя палі

22 Кра 2024

Работнікі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі наведалі адзін з самых старажытных гарадоў Беларусі – Пінск, які з’яўляецца другім па колькасці захаваных помнікаў архітэктуры ў Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе

23 Кра 2024

З 23 красавіка па 28 мая ў зале дакументаў міжнародных арганізацый (пам. 207g) адкрыта тэматычная кніжная выстава “Інтэлектуальная ўласнасць: XXI стагоддзе”, прысвечаная Міжнароднаму дню інтэлектуальнай уласнасці.

Кніжныя выстаўкі

Бібліятэкарам