ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Быў. Ёсць. Буду.
Віншуем: генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі абраны прэзідэнтам Бібліятэчнай асамблеі Еўразіі!

Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча: пяць фактаў пра фільм “Дзікае паляванне караля Стаха”

Да 90-годдзя Уладзіміра Караткевіча: пяць фактаў пра фільм “Дзікае паляванне караля Стаха”
Іншыя навіны

26 лістапада класіку літаратуры Уладзіміру Караткевічу магло б споўніцца 90 гадоў. Пражыў папулярны пісьменнік і сцэнарыст нядоўга – яго не стала ў 1984-м. Аднак спадчына, якую ён пакінуў не толькі ў літаратуры, але і ў кінематографе, вельмі значная.

Юбілей Караткевіча тэматычным эфірам адзначыць сацыякультурны тэлеканал “Беларусь 3”: гледачы змогуць бліжэй пазнаёміцца з творчасцю аднаго з самых яркіх беларускіх аўтараў XX стагоддзя. Таксама будзе паказаны першы ў гісторыі савецкі трылер-дэтэктыў – фільм “Дзікае паляванне караля Стаха”. Аб ім і пагаворым.

Няпросты сцэнарый

Раман істотна адрозніваецца ад двухсерыйнай кінаповесці, што здымаў Валерый Рубінчык на “Беларусьфільме” ў 1979 годзе, і атмасферай, якая наводзіць на думку аб не менш знакамітай кінастужцы “Прыгоды Шэрлака Холмса і доктара Ватсана: сабака Баскервіляў”. Першую версію сцэнарыя фільма пісаў сам Уладзімір Караткевіч, аднак гэты літаратурны варыянт для кінавытворчасці аказаўся непрыдатны. За справу ўзяўся рэжысёр Валерый Рубінчык: яго задачай было знайсці сярэдняе арыфметычнае паміж тэкстам і будучым кадрам, абапіраючыся на паметкі пісьменніка, якія тычацца паводзін і характару герояў. Шмат кажуць пра тое, што нібыта Караткевічу не спадабаўся фільм, з сюжэта якога па аб’ектыўных прычынах прыбралі шэраг дэтэктыўных ліній, аднак Уладзімір Сямёнавіч паважаў права рэжысёра на ўласную трактоўку.

Барыс Плотнікаў.jpg

Барыс Плотнікаў (Андрэй Беларэцкі)

Алена Дзімітрава.jpg

Алена Дзімітрава (Надзея Яноўская)

Акцёрскае сузор’е

Фільм здымаўся з прыцэлам як мінімум на ўсесаюзную славу (атрымаў жа сусветную), таму на ключавыя ролі падбіралі вядомых акцёраў. Барыса Плотнікава, які сыграў ролю маладога этнографа Беларэцкага, рэжысёр запрасіў у кінастужку, бо быў уражаны яго працай у знакамітым “Узыходжанні”, знятым Ларысай Шэпіцька паводле аповесці Васіля Быкава “Сотнікаў”. Дапоўнілі карціну запатрабаваны Альберт Філозаў і акцёр тэатра на Таганцы Барыс Хмяльніцкі – да таго моманту ўжо славуты Робін Гуд савецкага кінематографа. А вось гаспадыню маёнтка Балотныя Яліны павінна была сыграць Алена Коранева. Але актрыса толькі-толькі атрымала запрашэнне ў Маскоўскі драматычны тэатр на Малой Броннай і пачала рэпеціраваць ролю Верачкі ў пастаноўцы “Месяц у вёсцы” легендарнага Анатоля Эфроса. Выехаць на здымкі было для яе немагчыма. Тады рэжысёр запрасіў на ролю Яноўскай маладую балгарскую актрысу Алену Дзімітраву. Да гэтага часу яна ўжо здымалася ў сумесных карцінах СССР і Балгарыі, аднак галоўная роля дзяўчыне дасталася ўпершыню і паспрыяла яе далейшай кар’еры: услед за Рубінчыкам на яе звярнулі ўвагу і кінарэжысёры на радзіме. Праўда, за Дзімітраву прыйшлося пазмагацца: кіраўніцтва кінастудыі не хацела мець справу з замежнай актрысай, якой трэба было плаціць у валюце.

Альберт Філозаў.jpg

Альберт Філозаў

Барыс Хмяльніцкі.jpg

Барыс Хмяльніцкі ў ролі Вароны

Знаёмы і любімы

Сапраўды яркай зоркай у “Дзікім паляванні караля Стаха” стаў Раман Філіпаў: каларытны кароль эпізодаў з унікальным голасам (гулкім басам-прафунда) бліскуча сыграў пана Рыгора Дубатоўка. У адрозненне ад большасці маскоўскіх артыстаў для беларускай публікі Філіпаў быў як родны: у 1960-я гады ён з’яўляўся адным з вядучых акцёраў Купалаўскага тэатра. Мовы даваліся артысту лёгка, не стала выключэннем і беларуская, яго ігрой усе былі задаволены. На купалаўскай сцэне Філіпаў сыграў некалькі значных роляў. Ды і з “Беларусьфільмам” сябраваў: у пачатку 1970-х здымаўся на кінастудыі ў дэтэктыве “Корцік”.

 Дубатоўк.jpg Дубатоўк-1.jpg  Дубатоўк-2.jpg 

Эфекты без спецэфектаў

Карціну адрознівае бліскучая аператарская праца Таццяны Логінавай, адной з нямногіх жанчын у гэтай прафесіі. Містычнасць і нагнятанне жаху забяспечвалі з дапамогай аптычных эфектаў: так, запаволеныя рухі коннікаў “Дзікага палявання” здымалі рапід-камерай, а зямлю пад іх капытамі спецыяльна выпальвалі дымавымі шашкамі.

 Стах-1.jpg Стах-2.jpg 

Складаная натура

Маёнтак Балотныя Яліны ў фільме ахутаны містыкай і таямніцамі. Здымалі яго ў асноўным у Падгарэцкім замку на Львоўшчыне, які некалі належаў польскаму каралю Яну III Сабескаму. Зрэшты, унутраную частку замка, як і інтэр’еры дома Дубатоўка, стваралі ў павільёнах “Беларусьфільма”: справа была зімой, у Мінску тэмпература апускалася да мінус 38 градусаў. Некаторыя сцэны здымалі на ваенным палігоне ва Уруччы, а вось скачку “Дзікага палявання” – таксама на ваенным палігоне, але ўжо ў падмаскоўным Алабіна, дзе для гэтых мэт спецыяльна быў прадугледжаны кінематаграфічны конны полк.

Аўтар публікацыі: Ірына Аўсеп’ян.
Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам