ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Што яшчэ ёсць пра беларусаў?
Сучасная Беларусь

“Буся” хоча сябраваць

“Буся” хоча сябраваць
Іншыя навіны

Рэдакцыя, рэдкалегія і ўсе творцы-пісьменнікі, кампазітары, мастакі, якія аб’ядналіся вакол дзіцячага часопіса “Вясёлка”, робяць усё, каб юныя чытачы змалку вучыліся шанаваць родную мову, сваіх бацькоў, настаўнікаў і нашу Айчыну.


З другога паўгоддзя 2013 года “Вясёлка” распачынае выпускаць дадатак да свайго часопіса – чытанку-маляванку для дашкольнікаў. Гэта выданне зарэгістравана ў Міністэрстве інфармацыі Рэспублікі Беларусь, унесена ў падпісны каталог “Белпошты” (індэкс для індывідуальных падпісчыкаў – 00142, індэкс для ведамаснай падпіскі – 001422). Наша “Буся” будзе выходзіць пакуль што па цотных месяцах, у 2013 годзе – у жніўні, кастрычніку і снежні, аб’ёмам і фарматам “Вясёлкі”.

Дарагія сябры, было б добра пачуць ад вас прапановы і пажаданні, якой павінна быць “Буся”. Хочацца верыць, што “Буся” з першага нумара стане запатрабаванай сяброўкай дасціпных хлопчыкаў і дзяўчынак Беларусі.

Аўтар публікацыі: Уладзімір Ліпскі, галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі.

Крыніца: газета “Рэспубліка”

Чытайце таксама:
"Буся" – для самых маленькіх

Навіны

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам