ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Творчы вечар А. Бутэвіча і прэзентацыя “Таямніц Нясвіжскага замка”
“Буся” хоча сябраваць

Што яшчэ ёсць пра беларусаў?

Што яшчэ ёсць пра беларусаў?
Іншыя навіны

Нацыянальная культура цяпер анлайн. Ёсць ідэя ўсю гуманітарную прастору Беларусі аб'яднаць у Інтэрнэце.


Павінен з’явіцца рэсурс (ці некалькі), які акумуляваў бы ўсё – пачынаючы ад мастацтва, гісторыі і заканчваючы адукацыяй і грамадскімі сувязямі. Такая перспектыва і зманлівая, і досыць нерэальная адначасова. Аднак калі за ажыццяўленне яе бярэцца Адам Мальдзіс сумесна з Інстытутам культуры, можна спадзявацца, што вынік будзе.

Спачатку – пра праект, які ўжо блізкі да завяршэння і таксама мае дачыненне да ўсебеларускага культурнага яднання. Наш народ досыць сціплы і свае культурныя дасягненні афішаваць не любіць. А калі пэўны дзеяч выязджае за мяжу і там працягвае рабіць штосьці значнае, мы паслухмяна згаджаемся з тым, што яго запісваюць у шэрагі знакамітых прадстаўнікоў чужой краіны. Аднак з такім становішчам спраў зусім не згодны ў Савеце федэральнай нацыянальна-культурнай аўтаноміі “Беларусы Расіі” і грамадскім аб’яднанні “Міжнародная асацыяцыя беларусістаў”. Аўтарскі калектыў, што складаецца з прадстаўнікоў гэтых арганізацый, стварыў энцыклапедычны даведнік “Сузор’е беларускага памежжа: беларусы і народжаныя ў Беларусі ў суседніх краінах”.

Аўтары адзначаюць, што для стварэння кнігі шмат гадоў карпатліва працавалі разам з беларусамі памежжа, куды, па іх словах, уваходзяць усе краіны, якія ўтварыліся на тэрыторыі былога СССР, а таксама Польшча. Розныя аўтары пісалі абагульняючыя артыкулы тыпу “Беларусы ў Польшчы”, “Беларусы ў Расіі”, “Беларусы ва Украіне” – усяго атрымалася каля 150 прац. Таксама каштоўным падаецца раздзел “Асобы”, у якім змяшчаюцца матэрыялы пра нашых выдатных суродзічаў, нашу “донарскую кроў”, якой сілкаваліся суседнія краіны і культуры на працягу ХVІ–ХХІ стагоддзяў і сілкуюць цяпер, – каля 1 650 такіх матэрыялаў.

Усе артыкулы зараз знаходзяцца ў Інстытуце культуры Беларусі, завяршаецца іх уніфікацыя, падрыхтоўка да выдання.

Вяртаючыся да ідэі Адама Мальдзіса, якая была агучана напачатку і з’яўлялася ключавой на сустрэчы па абмеркаванні праекта “Інфарматызацыя беларускай гуманітарнай прасторы”, варта сказаць пра неабходнасць актывізаваць збіранне звестак пра Беларусь культурную. Праўда, у якой форме гэта будзе рабіцца, пакуль да канца не вызначана. Нехта, верагодна, будзе акумуляваць звесткі па краязнаўстве, а таксама па літаратурных мясцінах. Адам Мальдзіс выказаў асабістае жаданне займацца зборам звестак па беларускіх дыяспарах. Крытык Ірына Шаўлякова-Барзенка, якая прадстаўляла Нацыянальны інстытут адукацыі, гатова дапамагаць прасоўваць сваю “адукацыйна-крытычную” сферу – напрыклад, разам з іншымі маладымі крытыкамі прадастаўляць рэцэнзіі на кнігі пра знакамітых беларускіх асоб ці падзеі.

Начальнік аддзела навукова-метадычнага забеспячэння дзейнасці па ахове гісторыка-культурнай спадчыны Інстытута культуры Беларусі Ала Сташкевіч была заклапочана, натуральна, пытаннямі спадчыны. Яна расказала, што ствараецца электронная база даных па нематэрыяльнай спадчыне беларусаў – гэта “Жывая спадчына Беларусі” (сайт www.lіvіnghеrіtаgе.bу). Зараз актыўна распрацоўваецца англамоўны варыянт сайта. Там адлюстроўваецца і тое, што ўжо ўнесена ў дзяржаўны спіс нематэрыяльнай спадчыны, і што яшчэ рыхтуецца да ўнясення. Плануецца стварыць і асобную базу даных па беларускіх каштоўнасцях, якія знаходзяцца за мяжой.

Як бачым, наша культура асцярожна, але досыць упэўнена становіцца на электронныя інфармацыйныя рэйкі. Час наспеў! Бо глабальнае павуцінне аблытвае ўсіх і ўся. Па агульнасусветнай тэндэнцыі, у сродках масавай інфармацыі і Інтэрнэце зараз шмат смецця і рознай лухты. Таму вялікія надзеі ўскладаюцца менавіта на культурніцкія СМІ – гэта літаральна адзіны спосаб запоўніць галовы людзей чымсьці карысным.

Аўтар публікацыі Ніна Шчарбачэвіч.

Крыніца: газета “Звязда”

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам