ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Выстаўка пераможцаў конкурсу па дызайне
“Віцязь” едзе ў Давыд-Гарадок

“BOOKланч”: рэклама працуе

“BOOKланч”: рэклама працуе
Іншыя навіны

Бібліятэкары Ваўкавышчыны добра разумеюць: каб заняць належнае месца ў сучаснай інфармацыйнай прасторы, неабходна выходзіць за рамкі традыцыйнага фармату стасункаў.


Чым жа зацікавіць сучаснага карыстальніка – надзвычай патрабавальнага і разбэшчанага вялікай колькасцю альтэрнатыўных крыніц інфармацыі? А трэба здзівіць, прапанаваць штосьці новае!

Надзея Гудко, загадчык аддзела маркетынгу Ваўкавыскай цэнтральнай бібліятэкі, расказала:
– Мы ўвесь час імкнёмся ўкараняць інавацыйныя формы і метады працы. Цікавай знаходкай было размяшчэнне рэкламных улётак у грамадскім транспарце. Летась у салонах гарадскіх аўтобусаў размясцілі ўлёткі да 130-годдзя з дня нараджэння Коласа і Купалы “Пісьменнікі – юбіляры 2012”. Сёлета ж пасажыры гарадскога транспарту маюць магчымасць праз ўлёткі знаёміцца з функцыямі сучаснай бібліятэкі і пералікам платных паслуг, дзе ўказаны рэквізіты ўсіх гарадскіх філіялаў, а таксамаз імёнамі пісьменнікаў – юбіляраў 2013 года…

Кніжнае меню аднаго з “BOOKланчаў”
Крэатыўная ідэя плюс маляўнічае ўвасабленне– атрымалася рэкламная шыльда з запрашэннем на “BOOKланч”. Так, вы не памыліліся: менавіта “BOOKланч” у Цэнтральнай бібліятэцы. У чым жа сутнасць ідэі? Усё вельмі проста: гэта своеасаблівая рэклама кніг, аб’яднаных пэўнай прыкметай, з выкарыстаннем адпаведнай тэрміналогіі.

Так, на кожны дзень распрацавана меню. Было вырашана пачаць з беларускай кухні. У якасці “страў” на выбар прапануецца беларуская літаратура рознай жанравай прыналежнасці: гістарычны, жаночы раманы, сацыяльна-псіхалагічны твор, гумар, сатыра і г.д. У наступныя дні запрашаем пакаштаваць “Рускую кухню”, “Усходнюю…”, “Еўрапейскую…”. На рэкламнай шыльдзе змешчаны толькі спіс літаратуры з кароткай анатацыяй, што раскрывае змест. А на абанеменце аформлена аднайменная кніжная выстаўка, дзе прадстаўлена прапанаваная літаратура. Адначасова дэманструецца электронная выстаўка гэтых кніг.

Калі мінак зацікавіўся, прачытаўшы меню на рэкламнай шыльдзе, ён можа зайсці ў бібліятэку, падрабязней азнаёміцца і ўзяць выданне, якое спадабалася.Акрамя гэтага, на зваротным баку шыльды змешчаны пералік платных паслуг, якія аказвае бібліятэка. І тут жа– лісткі з указаннем кантактных тэлефонаў, што вельмі зручна (магчыма, у мінака на дадзены момант няма часу ды пільнай патрэбы завітаць у бібліятэку, але такая неабходнасць узнікне пазней).

Самае галоўнае – рэклама працуе! На абанемент сталі звяртацца чытачы з канкрэтным запытам рэкламуемай прадукцыі. І на платныя паслугі попыт таксама павялічыўся. А гэта з’яўляецца найлепшым стымулам для далейшай творчасці і крэатыву.

Крыніца: газета “Культура”

Навіны

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Лекцыя-канцэрт “Анталогія нацыянальнай харавой спадчыны”

26 Кра 2024

25 красавіка ў галерэі “Лабірынт” адбылася заключная ў сезоне 2023–2024 гг. інтэрактыўная лекцыя-канцэрт з цыкла “Музычная спадчына Беларусі ў прасторы сучаснай культуры”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Даніна памяці жыццёваму подзвігу Героя Савецкага Саюза Івана Самбука

27 Кра 2024

24 красавіка на базе ДУА “Сярэдняя школа № 51 г. Мінска” прайшлі тэматычныя прэзентацыі ў рамках цыкла мерапрыемстваў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў СШ № 62 г. Мінска ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык”, якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам