ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Беларусы завяршаюць перавыданне самай раскошнай кнігі 16 стагоддзя
Віртуальная экскурсія ў аздараўленчым лагеры “Палітэхнік”

Беларускія артысты падтрымалі ўдзельнікаў конкурсу “Жывая класіка”

Беларускія артысты падтрымалі ўдзельнікаў конкурсу “Жывая класіка”
Іншыя Навіны

Флэшмоб, у якім айчынныя артысты розных пакаленняў чытаюць любімыя вершы, запусціла “Сталічнае тэлебачанне”.

У серыі ролікаў Анатоль Ярмоленка, салістка гурта “Iowa” Кацярына Іванчыкава, Іскуі Абалян і іншыя вядомыя беларусы чытаюць вершы на роднай мове.

Дарэчы, сёлета ў адборачных этапах конкурсу юных чытальнікаў “Жывая класіка”, які ладзяць сумесна Міністэрства адукацыі і Міністэрства інфармацыі Беларусі, Саюз пісьменнікаў і “Сталічнае тэлебачанне”, узялі ўдзел больш як 13 тысяч дзяцей з усіх рэгіёнаў краіны.

Як адзначаюць арганізатары, гэта рэкорд за ўсе гады правядзення конкурсу. У фінале паэтычнага спаборніцтва, што адбудзецца 31 жніўня ў Слоніме ў межах Дня беларускага пісьменства, выступяць 15 юных чытальнікаў.

Тэлеверсію падзеі, а таксама святочны канцэрт з удзелам папулярных эстрадных артыстаў, тэлеканал СТБ пакажа 1 верасня.

Аўтар публікацыі: Вікторыя Целяшук.

Крыніца: Звязда

Навіны

У бібліятэцы абмеркавалі міжнародныя стандарты і выбарчы працэс

20 Вер 2024

19–20 верасня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя “Міжнародныя стандарты і выбарчы працэс: вопыт і перспектывы развіцця”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“«Песняры»: малітва галасоў і сэрцаў”: бібліятэка стварае новы віртуальны праект

20 Вер 2024

У гэтым годзе адзначаецца 55-годдзе з часу заснавання Беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры” – легендарнага гурта, любімага мільёнамі слухачоў у розных краінах свету.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

“На ўсходзе сонца”: заключны фільм кінатрылогіі “Доўгія вёрсты вайны”

19 Вер 2024

18 верасня зала дакументаў па мастацтве (пам. 306) у чарговы раз стала месцам прыцягнення прыхільнікаў творчасці Васіля Быкава і экранізацый яго глыбокіх твораў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Кніга – лепшы падарунак

19 Вер 2024

Напярэдадні святкавання Дня бібліятэк у рамках дабрачыннай акцыі “Год якасці: фарміруем фонды разам”, якая праводзіцца з мэтай дакамплектавання фондаў бібліятэк краіны, супрацоўнікі аддзела камплектавання фондаў на працягу ўсяго святочнага тыдня наведвалі бібліятэкі Рэспублікі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

У Сафіі адзначылі Дзень народнага адзінства

18 Вер 2024

17 верасня да Дня народнага адзінства ў Рускім Доме ў Сафіі адкрылася фотавыстава “Беларусь: прыгожыя імгненні”, падрыхтаваная Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі сумесна з тэлеканалам “Беларусь 24”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам