ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
Аўтарам навуковых артыкулаў з Беларусі будзе цікава!
Да 100-годдзя з дня нараджэння Гедалія Маісеевіча Саф’яна

Асвечана натхненнем Песняра. Супрацоўнiкi музея назвалi галоўныя артэфакты купалаўскiх мясцiн у Вязынцы i Ляўках

Асвечана натхненнем Песняра. Супрацоўнiкi музея назвалi галоўныя артэфакты купалаўскiх мясцiн у Вязынцы i Ляўках
Іншыя навіны

75 год таму, неўзабаве пасля Вялiкай Перамогi, 4 жнiўня 1945 года з’яўляецца пастанова ЦК КП(б)Б i СНК БССР «Аб увекавечаннi памяцi народнага паэта Беларусi Янкi Купалы». Там значацца пункты:

kupala_sb_2.jpg

– Восстановить дачу Янки Купалы в урочище Левки Оршанского района Витебской области, сожженную немецко-фашистскими захватчиками, и создать там филиал литературного музея Янки Купалы. 

– Включить в государственную собственность дом в бывшем хуторе «Вязынка», где родился поэт, и открыть в нем филиал литературного музея Янки Купалы.

«Стваральнiцай i натхняльнiцай пачэснай i адказнай справы па заснаваннi нашага музея i яго фiлiялаў была Уладзiслава Францаўна Луцэвiч, жонка паэта, першы дырэктар адроджанага Купалавага дома», – нагадвае дырэктар Дзяржаўнага лiтаратурнага музея Янкi Купалы Алена Ляшковiч.

Давайце здзейснiм захапляльнае падарожжа па мясцiнах-юбiлярах з дапамогай незвычайных артэфактаў, якiя для нас вызначылi галоўны захавальнiк фондаў купалаўскага музея Надзея Саевiч i загадчык аддзела навукова-экспазiцыйнай дзейнасцi Марыя Барткова.

kupala_sb_3.jpg

ВЯЗЫНКА

1. Помнiк Янку Купалу

kupala_sb_4.jpg

Першы артэфакт, якi сустрэне нас у мемарыяльным запаведнiку «Вязынка», – помнiк Янку Купалу. Ягоная гiсторыя – сапраўдны гiстарычны дэтэктыў, якi пачынаецца ў 1881 годзе. Менавiта тады сям’я новых арандатараў, Дамiнiка i Бянiгны Луцэвiчаў, пасялiлася ў маёнтку Вязынка, i ў той жа год памёр iмператар Аляксандр II. 7 студзеня 1901 года на мiнскай Саборнай плошчы з’явiўся помнiк Аляксандру II на шыкоўным пастаменце з чорнага гранiту працы мiнскага каменячоса Абрама Спрышэна. Улады мянялiся. Замест выявы iмператара на тым жа пастаменце ў 1918 го­дзе з’явiўся гiпсавы чырвонаармеец з вiнтоўкай, потым – рэвалюцыянер Гiрш Лекерт, пазней замест помнiка паўстаў фантан, над якiм працаваў сын Абрама Спрышэна. А пастамент з чорнага гранiту выкарысталi ў 1949-м, каб усталяваць бюст Янкi Купалы работы Заiра Азгура ў Цэнтральным скверы. Прадстаўнiкi той жа дынастыi Спрышэнаў выбiлi на пастаменце радкi Купалы пра камуну, якая iдзе з Крамля, каб на свеце шчасце ўвекавечыць. У Вязынку бюст перавезлi ў 1972 годзе, пасля таго як у парку Янкi Купалы з’явiўся скульптурны ансамбль. Цяпер пастамент з чорнага гранiту з такiм пакручастым шляхам упрыгожваюць радкi з верша Янкi Купалы «Маладая Беларусь»:

Падымайся з нiзiн, сакалiна сям’я,
Над крыжамi бацькоў, над нягодамi;
Занiмай, Беларусь, маладая мая,
Свой пачэсны пасад мiж народамi!

2. Дом арандатараў

Самы буйны экспанат мемарыяльнага запаведнiка «Вязынка» – гэта, вядома, хата над ракой Вязынкай, дзе нарадзiўся паэт. Так званы былы дом хатковых – жыллё, якiм гаспадар Станiслаў Замбжыцкi забяспечваў арандатараў. Сям’я Луцэвiчаў жыла тут у 1881–1883 гадах. Дом быў пабудаваны яшчэ ў ­1830-х, шмат пацярпеў ад часу i войнаў, але ў сцяне мемарыяльнага пакоя захавалася некалькi бярвенняў старога зруба. Рэстаўрыравалi будынак у 1972 годзе паводле архiўных дакументаў i ўспамiнаў старажылаў, i можна дакладна ўявiць, як гадаваўся маленькi Яська.

3. Куфар

kupala_sb_5.jpg

Атмасферу даўняга побыту ў доме, дзе жылi Луцэвiчы, ствараюць аўтэнтычныя рэчы канца ХIХ – пачатку ХХ стагоддзя, сабраныя ў ваколiцах Вязынкi. Звернем увагу на вялiзны куфар: у такiм нявеста атрымлiвала пасаг, а надалей сям’я карысталася iм для захавання сямейнага скарбу i дакументаў. Асаблiва незаменным такi куфар быў пры пераездах, якiх шмат зведала сям’я Луцэвiчаў. Так што перад намi – сiмвал вандроўнага жыцця класiка.

ЛЯЎКI

1. Аўтамабiль «Шэўрале»

kupala_sb_6.jpg

Будынак на беразе Дняпра каля вёскi Ляўкi часам называюць залатой клеткай паэта. Гэта лецiшча Янкi Купалы, узведзенае паводле пастановы СНК БССР ад 11 снежня 1935 года да 30-годдзя творчай дзейнасцi Песняра. Месца паэт выбраў сам: не аднойчы адпачываў у гэтых мясцiнах, дзе добра пiсалася. Сюды ж Купала наведаўся i 24 чэрвеня 1941 года па дарозе з палаючага Мiнска. Машына, на якой ён ехаў, цяпер знаходзiцца тут: «Шэўрале» чорнага колеру, нумар 5720 БН, выпуск 1937 года. Аўтамабiль падораны Янку Купалу ў 1939 годзе ўрадам БССР. Як успамiнаў паэт Сяргей Грахоўскi: «Гэта быў першы асабiсты аўтамабiль у горадзе… Прыйшлося наймаць шафёра. Але дзядзька Янка спадзяваўся i сам навучыцца круцiць абаранку. Ён з’яўляўся ў Доме пiсьменнiка з кнiжкамi па аўтамабiльнай справе, захоплена расказваў, як авалодвае тэорыяй. А вось за рулём нiхто яго так i не бачыў».

На гэтым аўтамабiлi з Ляўкоў паэт з жонкай адправiўся ў эвакуацыю, потым з Масквы – ажно ў Татарстан. Удава паэта прыклала шмат намаганняў, каб захаваць чорны «Шэўрале» i перавезцi ў Мiнск, а ў 1950 годзе перадала яго музею.

2. Барометр

У Ляўках вам абавязкова пакажуць прымацаваны да сцяны барометр. У драўлянай разной аправе над круглым вакенцам барометра – тэрмометр, над iм выразаны мядзведзь. Янка Купала любiў блукаць па наваколлi, назiраць, як коцiць хвалi Дняпро, хадзiць па сасновым бары… Праз iнтэрактыўнае вакно ў Ляўках можна пабачыць «прывiд» паэта, якi гуляе памiж яблынь. Няцяжка ўявiць, як Iван Дамiнiкавiч кожны дзень падыходзiць да прылады, замацаванай на сцяне, i вылiчвае, цi спрыяльнае для прагулкi чакаецца надвор’е.

3. Чарнiльны прыбор у выглядзе льва

Яшчэ адна рэч, якой паэт часта карыстаўся, – пiсьмовы прыбор, упрыгожаны фiгуркай iльва. Палiваны, цёмна-карычневага колеру, зроблены на Копыскiм керамiчным заводзе. Копысь здаўна славiўся сваёй керамiкай, традыцыйна выраблялi тут i фiгуркi мядзведзяў ды львоў. Магчыма, калi цягнулася рука паэта, каб узяць пяро, успамiнаў ён сваю паэму «Магiла льва».

А колькi дзiвосаў яшчэ прапануюць экспазiцыi ў Вязынцы i Ляўках! Дырэктар Алена Ляшковiч прызнаецца:

– Мару, каб кожны беларус дайшоў да купалаўскiх мясцiн, да славутай Вязынкi – радзiмы паэта, да Ляўкоў – залатой клеткi Песняра, а праз гэтыя месцы – да Купалавай творчасцi.

Аўтар публікацыі: Людміла Рублеўская.

Крыніца: СБ – Беларусь сегодня

Глядзіце таксама змястоўны віртуальны праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі “Класікі сусветнай літаратуры Янка Купала і Якуб Колас: да 130-годдзя з дня нараджэння”

Навіны

Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту

30 Кра 2024

30 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся Адзіны дзень інфармавання на тэму “Усебеларускі народны сход – гарант палітычнай стабільнасці і суверэнітэту”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Прымайце ўдзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ

30 Кра 2024

Напярэдадні 80-й гадавіны вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне аддзел экскурсійна-метадычнай работы / @excursion_nlb з 9 мая па 3 ліпеня запрашае ўсіх жадаючых узяць удзел у фотаконкурсе #КВІТНЕЙРОДНАЯБЕЛАРУСЬ.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Разведвальная аперацыя “Бібліятэка”

23 Кра 2024

18 красавіка адбылося 10 бібліяграфічных урокаў па патрыятычным выхаванні для вучняў 7–11-х класаў сярэдніх школ №№ 24, 53, 62. 114. 153 і гімназіі № 11 г. Мінска з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, які рэалізуецца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Беларус Сяргей Грыцавец – першы ў СССР двойчы Герой Савецкага Саюза

30 Кра 2024

Званне Героя Савецкага Саюза выдатнаму лётчыку-асу Сяргею Іванавічу Грыцаўцу (1909–1939) было прысвоена двойчы: Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 лютага 1939 года “за выкананне спецыяльнага задання ўрада і інтэрнацыянальнага доўгу” і Указам ад 29 жніўня 1939 года “за ўзорнае выкананне баявых заданняў і выбітны гераізм, праяўлены пры выкананні баявых заданняў”.

Праект "Імёны Герояў бессмяротныя"

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Бібліятэкарам