ГалоўнаяНавіныНавіны бібліятэк
У Новы год з пажаданнямі шчасця!
Ужо чвэрць стагоддзя! Дасягненні і здзяйсненні суверэннай Беларусі

12 песень на словы Караткевіча, якія варта паслухаць

12 песень на словы Караткевіча, якія варта паслухаць
Іншыя навіны

Сёлета мы адзначаем 90-годдзе Уладзіміра Караткевіча. Большасці ён вядомы як аўтар твораў “Каласы пад сярпом тваім”, “Дзікае паляванне караля Стаха”, “Ладдзя Роспачы” і іншых. Акрамя таго, творца пакінуў нам вялікую паэтычную спадчыну, якую не абмінулі ўвагай і беларускія музыкі. Прапануем падборку з 12 песень на словы Уладзіміра Караткевіча.

Ulis – Жаўранак (2003)

Легендарны беларускі гурт “Ulis” для многіх асацыюецца з песнямі на словы Фелікса Аксёнцава і Славы Кораня, але ў творчай скарбонцы гурта ёсць песня і на словы Уладзіміра Караткевіча, якая ўвайшла ў альбом “Lusterka”(2003).

ULIS.jpg

Алесь Камоцкі – Як сканаю (1986)

Адзін з пачынальнікаў беларускай аўтарскай песні Алесь Камоцкі мае некалькі твораў на словы Уладзіміра Караткевіча, але спынімся на песні 1986 года “Як сканаю”. Словы гэтага верша досыць часта выкарыстоўваюцца, калі гаворка ідзе пра паэзію Уладзіміра Караткевіча.

kamocki__baradulin.jpg
Алесь Камоцкі і Рыгор Барадулін

Вальжына Цярэшчанка – Раманс аб каханні (2003)

Прыгожы моцны голас Вальжыны Цярэшчанкі добра вядомы тым, хто заспеў перыяд беларускага Адраджэння канца 80х – пачатку 90-х. Праз свае песні яна адкрыла для многіх беларусаў такіх , як Ларыса Геніюш, Уладзімір Жылка, Алесь Гарун. Ёсць у творчай скарбонцы Вальжыны Цярэшчанкі і песня на словы Уладзіміра Караткевіча.

Вальжына Цярэшчанка.jpg

Нельга забыць – Перад сечай (2015)

Мінскі гурт “Нельга забыць” (назва гурта, дарэчы, паўстала з назвы рамана Уладзіміра Караткевіча) мае некалькі дзясяткаў песень на вершы Уладзіміра Караткевіча, якія ўвайшлі ў асобны альбом “Леаніды не вярнуцца да Зямлі” (яшчэ адна адсылка да творчасці Уладзіміра Караткевіча).

Нельга забыць.jpg

Аляксандр Ясінскі і Сяржук Доўгушаў – Дарогі (2017)

Лідар гурта “Vuraj” Сяржук Доўгушаў і баяніст Аляксандр Ясінскі запісалі ў 2017 годзе асобны альбом “Дарогі” на вершы Уладзіміра Караткевіча і Анатоля Сыса. Загалоўная песня альбома “Дарогі” напісана на словы Уладзіміра Караткевіча, якую мы Вам і раім паслухаць, а калі будзе жаданне, дык і ўвесь альбом.

Галіна і Барыс Вайханскія – Мокрыя травы (2004)

Барыс Вайханскі атрымаў Гран-пры Грушынскага фестывалю яшчэ ў 1978 годзе. А дуэт Галіны і Барыса Вайханскіх у 2015 годзе адзначыў сваё 35-годдзе. Сапраўдныя волаты беларускай музычнай сцэны!

Галіна і Барыс Вайханскія.jpg

Neuro Dubel – Папараць-кветка (2004)

У адным са сваіх інтэрв’ю лідар гурта “Neuro Dubel” Аляксандр Кулінковіч прызнаўся, што Уладзімір Караткевіч яго сапраўды зачапіў. А калі нешта зачэпіць музыку, то чакай твор. Так адбылося і ў выпадку з Кулінковічам.

Свет пабачылі песні “Скрыпка дрыгвы”, а таксама “Папараць-кветка”.

Акрамя таго, дзякуючы Уладзіміру Караткевічу Аляксандр Кулінковіч пачаў пісаць беларускамоўныя песні. А гэта вялікі здабытак для беларускамоўнай музыкі. Нягледзячы на тое, што сам Кулінковіч неаднарозова выбачаўся за свае русізмы і не надта чыстую беларускую мову, яго беларуская мова гучыць вельмі шчыра і натуральна.

Прыгадаем самых самабытных беларускіх панкаў – Аляксандра Куллінковіча і Юры Навумававечная памяць!

Андрэй Мельнікаў – Агеньчык (1991)

Андрэй Мельнікаў мае ў сваёй творчай скарбонцы, акрамя ўласных песень, яшчэ безліч песень на вершы дзясяткаў беларускіх паэтаў. Не стаў выключэннем і Уладзімір Караткевіч, на словы якога Мельнікаў запісаў 5 песень. Яднае Мельнікава з Караткевічам і тое, што яны абодва ладную частку жыцця пражылі ў Оршы.

Песня “Агеньчык” на словы Караткевіча была запісана яшчэ ў пачатку 90-х.

Андрэй Мельнікаў.jpg

Sciana – Павешаным у 1863 г. (2002)

Верш “Павешаным у 1863 г.” з’яўляецца адным з самых папулярных сярод беларускіх музыкаў. Песні на гэты верш запісалі Лявон Вольскі і Алесь Дзянісаў. Але яшчэ ў 2002 годзе словы верша адгукнуліся берасцейцам з гурта “Sciana”. Вось што ў выніку атрымалася.

Sciana.jpg

Лявон Вольскі – Павешаным у 1863 г.

Усё той жа верш “Павешаным у 1863г.”, але ўжо ў выкананні Лявона Вольскага. На розных канцэртах песню можна было пачуць досыць даўно, але ў 2019 годзе адбылося перапахаванне Кастуся Каліноўскага і песня набыла значна большую аўдыторыю.

Лявон Вольскі мае таксама песню “Ворагам” на словы Караткевіча.

Алесь Дзянісаў – Павешаным у 1863 г.

Алесь Дзянісаў прэзентаваў песню “Павешаным у 1863г.” сёлета.

Зміцер Вайцюшкевіч – Дзе мой край?

Пэўна, самая вядомая песня на словы Уладзіміра Караткевіча. У выкананні Зміцера Вайцюшкевіча гучыць яшчэ з 2000-х і добра вядомая ўсім, хто хоць трошкі цікавіцца беларускай музыкай.

Альбом музыкі “Беларуская песня”, які выйшаў у 2010 годзе да 80-годдзя Караткевіча, амаль поўнасцю складаецца з вершаў паэта.

У 2020 годзе песня “Дзе мой край” загучала ў выкананні “Вольнага хору”.

WZ-Orkiestra.jpg

P.S. Песні на словы Уладзіміра Караткевіча ў сваім рэпертуары маюць значна больш беларускіх выканаўцаў, чым прэзентавана ў падборцы, таму калі цікава, можаце таксама паслухаць песні ў выкананні Касі Камоцкай, Антося Звычайнага, Міколы Рудакоўскага, гуртоў “Крывакрыж”, “Балцкі субстрат” і іншых.

Крыніца: Наш час

Навіны

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам