ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
12 песень на словы Караткевіча, якія варта паслухаць
Кнігі пра Беларусь перададзены нацыянальна-культурным аб'яднанням Германіі

Ужо чвэрць стагоддзя! Дасягненні і здзяйсненні суверэннай Беларусі

Ужо чвэрць стагоддзя! Дасягненні і здзяйсненні суверэннай Беларусі
Іншыя навіны

29 снежня ў Нацыянальнай бібліятэцы адбылася прэзентацыя самай вялікай, маштабнай і комплекснай працы ў найноўшай гісторыі беларускай дзяржавы – даследавання “Республика Беларусь: 25 лет созидания и свершений”. Выданне выйшла ў свет у гэтым годзе ў выдавецтве “Беларуская навука”. Галаўной арганізацыяй па падрыхтоўцы і выпуску выдання стала Нацыянальная акадэмія навук Беларусі.

Удзел у прэзентацыі прынялі старшыня прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, першы намеснік старшыні прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык, генеральны дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, супрацоўнікі і чытачы бібліятэкі.

Фундаментальнае і наватарскае даследаванне адлюстроўвае сучасны погляд на Беларусь і станаўленне нашай суверэннай дзяржавы. У сваім уступным слове Уладзімір Рыгоравіч адзначыў вялікі аб’ём праведзенай аўтарамі працы і іх унёсак у аналіз працэсу станаўлення суверэннай дзяржавы Рэспублікі Беларусь. Прэзентуючы выданне, ён згадаў што “дадзеным значным даследаваннем займалася больш за 400 аўтараў, у тым ліку супрацоўнікі Нацыянальнай бібліятэкі. Творчы калектыў арыентаваўся на навукова-папулярны пераказ матэрыялу і яго даступнасць для чытачоў розных узроставых груп”.

Гісторыю нашай краіны ўдалося аб’яднаць у сямі маляўніча ілюстраваных тамах. Кожны том адлюстроўвае найважнейшыя вынікі ўмацавання нацыянальнай дзяржаўнасці: інстытуты ўлады і кіравання, правы і свабоды грамадзян, эканамічная мадэль, развіццё прамысловасці, аховы здароўя і адукацыі, фізічнай культуры і спорту, архітэктуры і горадабудаўніцтва, мовы і літаратуры, мастацтва.

На прэзентацыі Раман Матульскі падкрэсліў: “Нацыянальная акадэмія навук, наш даўні партнёр, стварыла сапраўдны шэдэўр паліграфіі! Гэта своеасаблівая багатая і ілюстраваная энцыклапедыя, што ёсць працягам цудоўных існуючых навуковых традыцый і той вялікай працы, якая прароблена НАН. Гэта ўсё тое, што так ці інакш, тычыцца кожнага жыхара нашай краіны”.

Стваральная дзейнасць беларускага народа, творчыя здзяйсненні і дасягненні незалежнай Беларусі патрабуюць глыбокага асэнсавання. Навуковы аналіз і яго асэнсаванне дазволіць атрымаць урокі, здабыць трывалы падмурак нацыянальнай дзяржаўнасці і пераканацца ў правільнасці абранага шляху.

Напрыканцы мерапрыемства Уладзімір Гусакоў зрабіў Нацыянальнай бібліятэцы цудоўны пераднавагодні падарунак – перадаў у яе фонды прэзентаванае даследаванне “Республика Беларусь: 25 лет созидания и свершений”. Азнаёміцца з выданнем можна ў музеі кнігі (пам. 347).

Матэрыял пададзены аддзелам сувязей з грамадскасцю.

Навіны

Паслугі па рэстаўрацыі папяровых дакументаў у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі

19 Кра 2024

У аддзел рэстаўрацыі і кансервацыі бібліятэчных дакументаў паступілі на рэстаўрацыю на платнай аснове сямейныя дакументы – “Метрическая выписка, 1889 г.” і “Выписка из метрической книги 1916 г.”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Інфармацыю пра Герояў Савецкага Саюза вывучалі дзевяцікласнікі гімназіі № 6 г. Мінска

17 Кра 2024

13 красавіка для навучэнцаў 9-х класаў ДУА “Гімназія № 6 г. Мінска” адбыліся бібліяграфічны ўрок “Героі Савецкага Саюза, якія вызвалялі Беларусь: па старонках друкаваных дакументаў і электронных рэсурсаў” і інфармацыйная гадзіна “Біяграфічная і бібліяграфічная інфармацыя пра Героя Савецкага Саюза Мамадалі Тапвалдыева” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г.Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліяграфію паэзіі Брэсцкай крэпасці вывучалі сямікласнікі СШ № 24 г. Мінска

16 Кра 2024

12 красавіка для навучэнцаў 7 класа ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся бібліяграфічны ўрок “Брэсцкая крэпасць-герой” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам