ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
"Жил да был брадобрей"
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі прайшоў круглы стол, прысвечаны Берасцейскай Бібліі

Знаёмыя і малавядомыя старонкі творчасці Агінскага

Знаёмыя і малавядомыя старонкі творчасці Агінскага
Іншыя навіны

Дзяржаўны дзеяч, палітык, дыпламат і кампазітар. Міхал Клеафас Агінскі – імя, якое ведае кожны, а яго паланэз “Развітанне з Радзімай” з’яўляецца найбольш вядомым музычным творам. Аднак не многія ведаюць, што кампазітарам было напісана больш за 70 твораў, сярод якіх оперы, вальсы і мазуркі.

Азнаёміцца з малавядомымі старонкамі творчасці Агінскага можна было на лекцыі-канцэрце, якая адбылася 14 лістапада ў зале нотных і аўдыявізуальных дакументаў. Кандыдат мастацтвазнаўства і старшы навуковы супрацоўнік Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Ірына Леанідаўна Гарбушына не толькі прачытала пазнавальную лекцыю, але і выканала найбольш яркія творы кампазітара (“Паланэз Смерці”, паланэз “Сіротка”, “Патэтычны паланэз”). Слухачам была дадзена магчымасць параўнаць тры варыянты знакамітага паланеза Агінскага (аўтэнтычны, хрэстаматыйны і палегчаны).

Утульная зала, багата ілюстраваная тэматычная выстава, разнастайнасць цікавай інфармацыі, жывое выкананне выклікалі ў публікі непадробную цікавасць і дазволілі перажыць атмасферу музычнага салона.

Наступная лекцыя адбудзецца 21 лістапада ў 15:00.

Чакаем вас!

Праграма “Гадзіны музыкі”

Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).

Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.

Матэрыял прадастаўлены аддзелам абслугоўвання спецыялізаванымі фондамі.

Навіны

29–30 красавіка – 1–5 мая 1944 года. 18 тыдняў да Вызвалення

30 Кра 2024

Вялікай Айчыннай вайне прысвячаецца новы праект Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі – “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”. Штотыдзень са студзеня па жнівень 2024 года на партале Нацыянальнай бібліятэкі публікуюцца матэрыялы з газет Савецкай Беларусі 1944 года, якія адлюстроўваюць хроніку навін і падзей таго часу.

Праект “Газетныя радкі чытаючы сэрцам. Да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў”

Мінскае замчышча: раскопкі 2022–2023 гадоў

3 Май 2024

У 2021-м Савет Міністраў зацвердзіў дзяржаўную праграму “Культура Беларусі” на 2021–2025 гады, якая, між іншага, прадугледжвае даследаванне найбольш значных помнікаў гісторыі, у тым ліку мінскае замчышча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

ВПК “Гонар” вывучаў дзейнасць НКУС, міліцыі і піянерыі ў 1941–1945 гг.

25 Кра 2024

22 красавіка для навучэнцаў ваенна-патрыятычнага клуба “Гонар” ДУА “Сярэдняя школа № 24 г. Мінска” адбыўся новы бібліяграфічны ўрок “Роля НКУС, міліцыі і піянерыі ў вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў” з цыкла заняткаў “Пастараемся ж і мы быць годнымі іх Вялікай Перамогі”, што рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі г. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам