ГалоўнаяНавіны

Адбыліся Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні (+відэа)

23 Кра 2021

22–23 красавіка ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыліся XVІІ Міжнародныя кнігазнаўчыя чытанні. За два дні на пленарным і рабочых пасяджэннях прагучала больш за 80 дакладаў ад вучоных з васьмі краін.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Як трусік Пітэр і Джамайма Крак стварылі першы кніжны мерч

11 Чэр 2021

Пра любое новае захапленне часта хочацца крычаць на ўвесь свет. Зачапіла кніга? Куплю закладкі з цытатамі! Спадабалася музычная група? Хутчэй, трэба купіць футболку з яе лагатыпам! Уразіў новы фільм? Ну, вы зразумелі ход думкі. Чым бы мы ні захапляліся, напэўна ў свеце ўжо ёсць падыходзячы мерч – вопратка, аксесуары і іншыя рэчы з сімволікай. Лічыцца, што эпоха мерчу пачалася з дыснееўскай Беласнежкі і выпуску лялек з галоўнай гераіняй, гномамі і добрымі звярамі-сябрамі. Але мала хто ведае, што першы сапраўдны мерчандайз быў... кніжным. Хвіліначку ўвагі, спадары і спадарыні: сёння мы паглядзім, як трусік Пітэр і Беатрыс Потэр сталі піянерамі ў гэтай няпростай справе і што з гэтага выйшла.

Аўтарскі погляд

Віртуальная чытальная зала НББ для публічных бібліятэк Мінскай вобласці: інфармацыйна-бібліятэчнае абслугоўванне карыстальнікаў у сучасных умовах

10 Чэр 2021

Нацыянальная бібліятэка працягвае серыю мерапрыемстваў, прысвечаных пытанням метадычнага забеспячэння работы публічных бібліятэк розных рэгіёнаў нашай краіны.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Каштоўнае папаўненне фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

9 Чэр 2021

Фонды бібліятэкі ўвесь час папаўняюцца, але найбольшую цікавасць і каштоўнасць уяўляюць кнігі і экспанаты, якія трапляюць у галоўнае кнігасховішча краіны з уласных палічак саміх аўтараў ці іх нашчадкаў. Сёння мы рады прадставіць вам такое выданне.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Апублікаваныя відэаматэрыялы сімпозіума “Узаемадзеянне бібліятэк, выдавецтваў і кнігараспаўсюджвальнікаў у Расіі і свеце – вопыт і перспектывы”

9 Чэр 2021

У мерапрыемстве ўзялі ўдзел прадстаўнікі нацыянальных бібліятэк розных краін і спецыялісты выдавецкіх і кнігараспаспаўсюджвальных арганізацый.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Пра рабства, барацьбу, каханне: 9 кніг афраамерыканскіх аўтараў, якіх вы маглі прапусціць

8 Чэр 2021

Кнігі амерыканскіх аўтараў даўно і трывала пасяліліся ў чытацкіх вішлістах многіх з нас, але цэлы пласт з іх мог застацца па-за вашай увагай. Афраамерыканская літаратура – з'ява вельмі спецыфічная. Сотні гадоў рабства і сегрэгацыі, няроўнасці і барацьбы за ўласныя правы пакінулі свой след у кнігах, а любоў да вуснай творчасці і элементы афрыканскай міфалогіі стварылі непаўторны каларыт, заўважны нават у навуковай фантастыцы. Сёння, да дня нараджэння першай вядомай афраамерыканскай паэткі Філіс Уітлі, мы ўзгадаем пісьменнікаў, якім яе творчасць адкрыла шлях у літаратуру – і працягвае адкрываць да гэтага часу.

Аўтарскі погляд

“Многа кубізму, футурызму, ... але вельмі мала жыцця”: 1-я дзяржаўная мастацкая выстава ў Мінску

8 Чэр 2021

Нацыянальная бібліятэка Беларусі працягвае знаёміць сваіх чытачоў з падзеямі культурнага жыцця краіны на этапе яе станаўлення (па матэрыялах беларускіх газет 1919–1922 гг.).

Праект “Сведкі эпохі: Беларусь на старонках газет 100-гадовай даўніны”

Маладнякоўцы на групавым фотапартрэце

7 Чэр 2021

Працягваем серыю цікавых навін пра гісторыю і дзейнасць літаб’яднання “Маладняк” ў межах праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Пазнаёмцеся з новымі каштоўнымі матэрыяламі, якія папоўнілі наш кантэнт.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Чамаданны настрой

7 Чэр 2021

З 7 чэрвеня па 27 жніўня запрашаем на выставу “Чамаданны настрой” у чытальнай зале аддзела міжбібліятэчнага абанемента і дастаўкі дакументаў (пам. 164).

Кніжныя выстаўкі

“Каралева жывога слова і пакутлівай праўды”

6 Чэр 2021

Так славуты паэт Ф. Багушэвіч назваў знакамітую пісьменніцу Элізу Ажэшка (1841–1910), тым самым вызначыўшы галоўныя рысы яе таленту – гуманізм, шчырасць і праўдзівасць. Яе творчасць мае вялікае значэнне для беларускага народа: многае са спадчыны пісьменніцы прысвечана менавіта яму.

Па старонках беларускага календара

Паяднаныя ветрам

6 Чэр 2021

Да друку рыхтуецца зборнік з васьмі навел Элізы Ажэшкі, прысвечаных паўстанню 1863 года. Тры з іх выходзяць па-беларуску ўпершыню. Творы пераклаў з польскай Анатоль Бутэвіч. Пра ўсе восем навел будучага выдання спецыяльна да 180-гадовага юбілею аўтаркі піша Святлана Воцінава.

Навіны бібліятэк

Рэзалюцыя VІ Форуму бібліятэкараў Беларусі

4 Чэр 2021

Публікуем Рэзалюцыю VІ Форуму бібліятэкараў Беларусі “Гуманітарна-асветніцкая дзейнасць бібліятэк у кантэксце агульначалавечых каштоўнасцей і беларускай дзяржаўнасці”, які прайшоў 27–28 мая ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

4 Чэр 2021

Падводзячы ў маі 2014-га вынікі жыцця, якое ўжо практычна дарэшты было пражыта, Генадзь Бураўкін у ліку учынкаў, якімі ганарыцца, найперш назваў абарону Васіля Быкава. Зрэшты, не дзіва – прага справядлівасці была ў ягонай натуры. І нават калі яму прапаноўвалі прадаць сяброўства з Быкавым узамен на высокую пасаду, Бураўкін абраў за лепшае беспрацоўе, а не здраду.

Навіны бібліятэк

Пыха, прадузятасць і аўтарскія правы: як кнігі становяцца грамадскім набыткам

3 Чэр 2021

Бывае, зазірнеш у кнігарню ў пошуках вечнай класікі, а знаходзіш... штосьці сумніўнае. “Пыха і прадузятасць і зомбі”, “Новыя прыгоды Шэрлака Холмса і доктара Ватсана ў Расіі”… На першы погляд можа здацца, што такія кнігі – гэта злачынства супраць літаратуры, маральнасці і чалавечага густу, але пачакайце – усё зроблена ў рамках закона. Усе кнігі, якія сталі класікай, – грамадскі здабытак, а значыць, адкрыты да новых інтэрпрэтацый. Але як наогул творы атрымліваюць такі статус? І што здараецца пасля? Мы паспрабуем адказаць на гэтыя пытанні максімальна падрабязна, а заадно разбяромся, што такое грамадскі набытак і з чым яго ядуць.

Аўтарскі погляд

Зямля: адна планета на ўсіх

2 Чэр 2021

З 2 чэрвеня па 13 ліпеня ў аддзеле абслугоўвання афіцыйнымі дакументамі (пам. 207) адкрыта тэматычная выстава “Зямля: адна планета на ўсіх”, прысвечаная Сусветнаму дню навакольнага асяроддзя.

Кніжныя выстаўкі

Юбілей адзначае аўтар самых жыццесцвярджальных у беларускай літаратуры твораў

2 Чэр 2021

1 чэрвеня адзначыў 75-годдзе адзін з лепшых сучасных беларускіх празаікаў – лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі і Літаратурнай прэміі імя І. Мележа Генрых Вацлававіч Далідовіч, аўтар гістарычных раманаў "Гаспадар-камень", "Пабуджаныя", "Свой дом", "Заходнікі", зборнікаў апавяданняў "Жывы покліч", "Жар кахання" і інш.

Навіны бібліятэк

Паказаць болей
Мерапрыемствы

Музей кнігі адчыняе браму кніжных скарбаў

1 Сту 2021

Музей кнігі Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі (пам. 347) запрашае пазнаёміцца з лепшымі ўзорамі рукапіснай і друкаванай кнігі, створанымі на працягу стагоддзяў у розных кутках свету.

Запрашаем на канцэрт!

10 Чэр 2021

Нацыянальная бібліятэка сумесна з арт-прасторай “Свет класічнай музыкі” запрашае на вечар музыкі ад супольнасці музыкаў-аматараў.

Бібліятэкарам
111