ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Юбілей таленавітага беларускага рэжысёра
Нацыянальная бібліятэка ўзяла ўдзел у семінары “Бібліятэка – тэрыторыя культуры”

Зборнік ХVIII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Зборнік ХVIII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў
Іншыя навіны

Зборнік змяшчае матэрыялы ХVIII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў, якія адбыліся ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі 28–29 красавіка 2022 года.

Публікуюцца даклады беларускіх і замежных даследчыкаў і спецыялістаў, прысвечаныя гісторыі і сучаснаму стану нацыянальнайі сусветнай кніжнай культуры, развіццю асветніцкіх традыцый Беларусі. Выданне ўключае тэксты 49 дакладаў. Матэрыялы зборніка адлюстроўваюць разнастайнасць тэм, якія абмяркоўваліся ў межах канферэнцыі:

  • 100-гадовая гісторыя фарміравання фонду Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі;
  • 500-годдзе выдання першай кнігі на гістарычных беларускіх землях;
  • Ф. Скарына і яго паслядоўнікі – беларускія тыпографы і выдаўцы XVI–XVIІІ стст.;
  • рукапісная кніжнасць Беларусі;
  • старадрукі XVI–XVIІІ стст.;
  • беларуская кніга ХIХ–ХХ стст.;
  • сучасная беларуская кніга;
  • гістарычныя бібліятэкі і развіццё бібліятэчнай справы Беларусі;
  • беларуская кніга ў айчынных і замежных зборах;
  • мастацтва кнігі;
  • улік і апісанне кніжных помнікаў Беларусі;
  • кніга ў сучасным сацыякультурным і інфармацыйным асяроддзі;
  • асобы беларускага кнігазнаўства.

Выданне будзе карысным даследчыкам кніжнай культуры, гісторыкам, філолагам, мастацтвазнаўцам, тэолагам, бібліятэкарам, музейным работнікам і архівістам. Набыць зборнік можна ў кіёску бібліятэкі (на 1-м паверсе, каля цэнтральнага ўвахода).

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.

Навіны

Сны aб Беларусі у Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя Вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння народнага мастака Беларусі Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя "На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны"

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб'яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс прыняла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка - фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Міжнародны семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”

24 Кра 2024

22 красавіка ў рамках праграмы прафесійнага развіцця “Культурная спадчына як аснова міжкультурнага дыялогу. Стратэгіі захаванасці ў Расіі і Беларусі” ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбыўся семінар “Рэстаўрацыя дакументаў часоў Вялікай Айчыннай вайны”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам