ГалоўнаяНавіныПа старонках беларускага календара
Круглы стол “Адысея Язэпа Пушчы”: да 120-годдзя з дня нараджэння
Зборнік ХVIII Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў

Юбілей таленавітага беларускага рэжысёра

Юбілей таленавітага беларускага рэжысёра
Іншыя навіны

10 мая спаўняецца 85 гадоў з дня нараджэння беларускага рэжысёра тэатра і кіно М.А. Калініна (1937–1974), стваральніка фільмаў, якія сталі брэндамі айчыннага экрана.

Кажуць, даўжэй за ўсіх жывуць казкі і прыгодніцкія фільмы, калі яны зроблены таленавіта.
Г. Марчук

Kalinin-Mikalaj-1.jpgМікалай Арцёмавіч Калінін нарадзіўся 10 мая 1937 г. у сяле Карма (цяпер раённы цэнтр) Гомельскай вобласці. У дзяцінстве ў хлопчыка выявіліся вялікія здольнасці да малявання. Заўважыўшы гэта, аднавяскоўцы прасілі напісаць па фотаздымках партрэты загінулых сваякоў, упрыгожыць іх няхітры сялянскі інтэр’ер, і Мікалай, які ахвотна выконваў іх просьбы, адчуваў сябе сапраўдным мастаком. Таму, скончыўшы школу, ён вырашыў паступаць на факультэт жывапісу Мінскага тэатральна-мастацкага інстытута. Аднак яго спроба не мела поспеху: без спецыяльнай падрыхтоўкі трапіць у гэту навучальную установу было немагчыма. Юнаку прыйшлося ўладкавацца на Мінскі трактарны завод, пры якім у 1955 г. ён скончыў тэхнічнае вучылішча і стаў працаваць фрэзероўшчыкам. Але маладога рабочага прыцягваў свет мастацтва, і ён пачаў адначасова займацца ў тэатральнай студыі пры Беларускім дзяржаўным тэатры імя Я. Купалы.

Idushchiye_za_gorizont-1.jpg
На здымках фільма “Ідучыя за гарызонт” (1972)

У 1956 г. Мікалай Калінін стаў асістэнтам рэжысёра толькі што арганізаванага нацыянальнага тэлебачання, дзе зняў свой першы кароткаметражны мастацкі фільм “Кражонак”. Малады чалавек, які праяўляў вялікія здольнасці ў рэжысуры, быў запрошаны ў 1958 г. на кінастудыю “Беларусьфільм”. У гэты перыяд ён прымаў удзел у стварэнні фільмаў “Вуліца малодшага сына”, “Дзяўчынка шукае бацьку”, “Трэцяя ракета”, “Саша-Сашанька”, “Запомні гэты дзень” і інш. У 1960 г. паступіў на рэжысёрскі факультэт Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, які скончыў у 1965 г., а ў 1968 г. – рэжысёрскія курсы пры Маскоўскім мастацкім акадэмічным тэатры імя М. Горкага.

Kortik-1.jpg 
 На здымках фільма “Корцік” (1973)

Малады, энергічны Мікалай Калінін многа і паспяхова працаваў і да канца 1960-х гг. дасягнуў значных творчых вынікаў: яркія спектаклі на сцэне Дзяржаўнага рускага драматычнага тэатра імя М. Горкага (“Справа Даўбмана” Л. Кручкоўскага, “Старэйшая сястра” А. Валодзіна, “Дзеля жыцця” К. Губарэвіча); некалькі тэлефільмаў; праца з Віктарам Туравым над фільмам “Праз могілкі”, які ЮНЕСКА прызнаў адной з найлепшых сусветных карцін пра вайну; супрацоўніцтва з Уладзімірам Бычковым над кінаказкай “Горад майстроў” (у 1966 г. стала лаўрэатам прэміі Усесаюзнага кінафестывалю ў намінацыі “Мастацкі фільм для дзяцей і юнацтва” і пазней уключана часопісам “Искусство кино” ў лік лепшых дзіцячых фільмаў за сто гадоў існавання кінематографа).

Kortik-2.jpg
Кадр з фільма “Корцік” (1973)

Аднак М. Калінін мэтанакіравана ішоў да галоўнай мэты – здымаць свае фільмы. Яго вабілі сюжэты героіка-рамантычнага плана. У 1969 г. ён зняў першую самастойную карціну “Ствары бой” (1969), пасля якой кожны год з’яўляліся новыя кінастужкі таленавітага рэжысёра: “Крушэнне імперыі” (1970, сумесна з В. Корш-Сабліным), “Рудабельская рэспубліка” (1971), “Ідучыя за гарызонт” (1972), “Корцік” ( 1973) і “Бронзавая птушка” (1974). Да яго ў савецкім кінематографе з такой хуткасцю ніхто не працаваў. Па звестках Г. Марчука, “Корцік” і ”Бронзавую птушку” Мікалай Арцёмавіч зняў фактычна менш чым за год. Разам з ім над гэтымі кінастужкамі з задавальненнем працавалі сам аўтар аповесцей А. Рыбакоў, які выступаў і як сцэнарыст, а таксама ленінградскі кампазітар С. Пажлакоў. З’яўленне гэтых фільмаў для дзяцей стала яскравай падзеяй у беларускім дзіцячым кіно сярэдзіны 1970-х гг. Зробленыя надзвычай таленавіта, яны сталі вельмі папулярнымі. Рэвалюцыйная рамантыка, яркія і незабыўныя вобразы, захапляльны прыгодніцкі сюжэт – усё гэта не адзін год вабіла да экранаў і юных, і дарослых гледачоў. Гэтыя кінастужкі ведаюць і любяць падлеткі і ў наш час.

Bronzavaja-ptushka.jpg
Кадр з фільма “Бронзавая птушка” (1974)

Фільмы “Корцік” і “Бронзавая птушка” заслужана ўвайшлі ў класіку савецкага дзіцячага кінематографа. Здавалася б, у таленавітага рэжысёра наперадзе шлях, поўны высокіх творчых вынікаў, але, на жаль, жыццё Мікалая Арцёмавіча Калініна трагічна абарвалася, калі яму не было яшчэ і сарака.

Звесткі пра жыццё і творчасць рэжысёра можна таксама знайсці ў анлайн-энцыклапедыі “Беларусь у асобах і падзеях”.

Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам бібліяграфіі.

Навіны

Небывалы аншлаг васьмікласнікаў ДУА "Сярэдняя школа № 62 г. Мінска" ў зоне каталогаў і картатэк

26 Кра 2024

23 красавіка для навучэнцаў 8 класа СШ № 62 адбыўся бібліяграфічны ўрок "Брэсцкая крэпасць-герой" з цыкла заняткаў "Пастараемся ж і мы быць дастойнымі іх Вялікай Перамогі", якія рэалізуюцца Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі да 80-годдзя Вялікай Перамогі сумесна з упраўленнямі па адукацыі. Мінска.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Сны aб Беларусі ў Нацыянальнай бібліятэцы

25 Кра 2024

25 красавіка ў бібліятэцы адбылoся адкрыццё выстаўкі “Сны аб Беларусі”, прымеркаванай да 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 85-годдзя з дня нараджэння Васіля Шаранговіча.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык

25 Кра 2024

Культурна-асветніцкая акцыя “Майстры беларускай культуры. Уладзімір Саўчык», якая прайшла 23 красавіка, стала працягам святкавання Сусветнага дня кнігі і аўтарскага права ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Мінская гарадская канферэнцыя “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны”

25 Кра 2024

Старшыня пярвічнай арганізацыі грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз жанчын” Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Наталля Есіс узяла ўдзел у Мінскай гарадской канферэнцыі “На фронце і ў тыле: жанчыны Вялікай Айчыннай вайны” (19 красавіка), прымеркаванай да знакавай даты – 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Адам Шаняўскі і бібліятэчны фонд павятовай школы Нясвіжа (апошняя чвэрць XVIII ст.)

25 Кра 2024

24 красавіка на Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Румянцаўскія чытанні – 2024” у Маскве галоўны бібліёграф аддзела даведачна-інфармацыйнага абслугоўвання Вольга Палунчанка прадставіла даклад “Роля Адама Шаняўскага ў арганізацыі бібліятэчнага фонду Нясвіжскай павятовай школы (апошняя чвэрць XVIII ст.)”.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Нацыянальная бібліятэка адзначыла Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права і Міжнародны дзень інтэлектуальнай уласнасці

24 Кра 2024

23 красавіка ў бібліятэцы адбыўся адукацыйны семінар “Аўтарскае права ва ўмовах лічбавай трансфармацыі”, арганізаваны сумесна з Нацыянальным цэнтрам інтэлектуальнай уласнасці пры ўдзеле юрыдычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Бібліятэкарам