4 лютага ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Святланы Фадзеевай “Случай в Пингвинии”.
Прачытаўшы добрую, павучальную казку пра дапытлівага непаседу Пінгві, дзеці даведаліся, ці ўмеюць пінгвіны лётаць і ныраць на самае дно акіяна, якія грозныя драпежнікі могуць высочваць гэтых птушак на сушы і ў вадзе, дзе ўтвараюцца каралавыя рыфы і чым небяспечныя падводныя плыні.
Дзеці актыўна адказвалі на “антарктычныя” пытанні па кнізе і намалявалі галоўных герояў – пінгвінят Пеначку і Пінгві.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.