22 ліпеня ў дзіцячым пакоі прайшлі заняткі “Цікава пачытаць” па кнізе Таццяны Сучковай “Необычайные приключения на острове Плаксита”.
Пагрузіўшыся ў займальнае чытанне, хлопчыкі і дзяўчаткі разам з незвычайнымі героямі казак – прынцэсай Плаксунняй, тыгранём Алмазам і маленькай модніцай Сласцюляй – наведалі востраў Плаксіта, зорны заапарк і чароўнае Мядовае каралеўства. Дзеці з цікавасцю разглядалі маляўнічыя ілюстрацыі і дзяліліся ўражаннямі ад прачытаных гісторый.
Юныя ўдзельнікі зрабілі візітоўкі для падарожжаў па казачных краінах і патрэніраваліся ў запуску папяровай мадэлі касмічнай ракеты.
Чытайце таксама пра іншыя мерапрыемствы дзіцячага пакоя і сачыце за анонсамі наступных заняткаў.
Матэрыял пададзены аддзелам запісу і інфармавання карыстальнікаў.