25 лістапада для ўдзельнікаў “Клуба кніжных прафесараў” адбыліся заняткі на літаратурна-мастацкай выстаўцы “Крама з цытатамі”.
Дзеці азнаёміліся з экспазіцыяй, у якой сабраны 30 цытат знакамітых палякаў у дызайнерскім графічным афармленні. Аўтаркай і ўвасабляльніцай ідэі з’яўляецца дызайнерка Дар’я Мельцажэвіч. Яна захапляецца літаратурай і стварае партрэты вядомых творцаў, а самыя цікавыя іх выказванні размяшчае на прадметах штодзённага ўжытку і такім чынам заахвочвае чытаць кнігі. Цытата перадае сутнасць твора ў такой кароткай, згушчанай форме, якая лёгка можа заінтрыгаваць і захапіць.
Удзельнікі паглядзелі плакаты, паразважалі над іх афармленнем, а пасля зрабілі свае дызайнерскія творы з цытатамі беларускіх дзеячаў.
Матэрыял падрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.