ГалоўнаяНавіныНавіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі
Каб зацікавіць падлеткаў чытаннем і размаўляць з імі на складаныя тэмы – беларуска запусціла літаратурны анлайн-праект
Заняткі “Беларуская крама з цытатамі”

Музейныя заняткі “Кніжныя аправы”

Музейныя заняткі “Кніжныя аправы”
Іншыя навіны

20, 24 і 25 лістапада ў музеі кнігі адбыліся заняткі “Кніжныя аправы”. Удзельнікі “Клуба кніжных прафесараў” мелі магчымасць убачыць сапраўдныя помнікі кніжнага мастацтва – кнігі XVI–XX стагоддзяў з унікальнымі аправамі.

Дзеткі вучыліся “чытаць” аправы старадрукаваных і рэдкіх выданняў, а затым самі стваралі і афармлялі аправы кніг з улікам гістарычных традыцый.

Кніжная аправа складаецца з мноства дэталяў і выконвае не толькі ахоўную функцыю, але таксама з’яўляецца элементам афармлення кнігі. Мастацтва кніжнага пераплёту існуе столькі, колькі сама кніга. Асаблівай раскошай адрозніваліся бібліяфільскія аправы, зробленыя па замове багатых збіральнікаў.

Матэрыялы, з якіх выраблялася аправа, былі разнастайныя. Для акладаў кніг, якія часта станавіліся сапраўднымі шэдэўрамі ювелірнага мастацтва, выкарыстоўвалі золата, срэбра, плаціну, шматкаляровыя эмалі, слановую костку, каштоўныя камяні, жэмчуг.

Вечкі (крышкі) пераплёту вырабляліся з дрэва альбо кардону. Потым яны маглі абцягвацца шоўкам, аксамітам і ўпрыгожвацца вышыўкай. Найчасцей вокладку рабілі з пергаменту – адмыслова апрацаванай скуры цялят, свіней альбо коз, – пакідаючы натуральнае адценне або афарбоўваючы ў чырвоны, сіні, карычневы, зялёны і іншыя колеры.

Для XVII–XVIII стагоддзяў характэрна філіграннае цісненне, асабліва прыгожа выглядае “карункавае”, якое набыло шырокую папулярнасць ў французскіх пераплётах. Вельмі цэняцца пераплёты, на якіх пазначана імя майстра, што дапамагае дакладна вызначыць час і месца вырабу кнігі.

Нават абрэзы выданняў былі аб'ектам дэкаратыўных вынаходстваў: іх залацілі, часам наносілі назву кнігі альбо аздаблялі маляўнічымі мініяцюрамі. Уражваюць таксама форзацы з каляровай паперы, тканіны і іншых матэрыялаў.

Удзельнікі заняткаў стваралі свае кніжкі і “апраналі” іх – упрыгожвалі аправы цісненнем, бардзюрамі і экслібрысамі.

Матэрыял падтрыхтаваны навукова-даследчым аддзелам кнігазнаўства.


Навіны

Як зберагчы кнігі?

2 Сне 2020

Усе мы любім чытаць у доўгія зімовыя вечары. Тамы Тургенева, Пушкіна і Дастаеўскага напэўна туляцца на паліцах хатніх бібліятэк, чакаючы сваёй гадзіны. І вось, шурпатая вокладка, пах старой паперы і... аселы пыл, які псуе ўвесь настрой.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Вынікі анлайн-конкурсу чытальнікаў “О, Беларусь, мая шыпшына”

2 Сне 2020

У рамках праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця” Нацыянальная бібліятэка Беларусі сумесна з інфармацыйнымі партнёрамі – часопісамі “Маладосць” і “Бярозка” з 1 кастрычніка па 15 лістапада праводзіла конкурс “О, Беларусь, мая шыпшына”, які быў прымеркаваны да 120-годдзя Уладзіміра Дубоўкі.

Да 100-годдзя літаб'яднання "Маладняк"

Рэсурсы віртуальнай чытальнай залы НББ – для інклюзіўнай адукацыі

1 Сне 2020

1 снежня ў межах мерапрыемстваў віртуальнай чытальнай залы Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылася прэзентацыя ліцэнзійных электронных інфармацыйных рэсурсаў (ЭІР) і спецыяльных распрацовак для забеспячэння інфармацыйных патрэб людзей з паслабленым зрокам і невідушчых людзей.

Навіны Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі

Чаму кнігі такой формы (не, усё не так проста)

1 Сне 2020

Прызнаемся шчыра: мы ў захапленні ад кніг. Але ці задумваліся вы хоць раз, чаму яны выглядаюць менавіта так? І кішэнныя кніжкі памерам з кляновы лісток, і велізарныя слоўнікі, якія вы ледзь утрымліваеце ў руках, амаль заўсёды маюць адну і тую ж форму – прамавугольнік, прычым амаль адных і тых жа прапорцый. Дык у чым справа? У сучасным друку ці ж у нас саміх? Пачынаем расследаванне!

Аўтарскі погляд

27 Ліс 2020

У Оршы – родным горадзе Уладзіміра Караткевіча – да 90-годдзя з дня яго нараджэння намалявалі мурал у гонар літаратара. Вялікі партрэт класіка ўпрыгожыў жылы дом на рагу вуліц Уладзіміра Караткевіча і Жан-Поля Марата.

Навіны бібліятэк

111